Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Ватыкан: музычны падарунак ад хора Базілікі Святога Пятра

Юліянская музычная капэла Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане падорыць пілігрымам і турыстам момант сустрэчы са старажытнай духоўнай музыкай, каб дапамагчы лепш перажыць час Божага Нараджэння.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Калядныя паліфанічныя спевы ў выкананні хору ватыканскага сабора будуць выконвацца на працягу каля паўгадзіны перад святой Імшой, якая адбудзецца ўвечары 26 снежня 2025 года пры Алтары Катэдры. У праграме – творы Джавані П’ерлуіджы да Палестрыны і Даменіка Барталучы.

Сведка музычнай традыцыі Ватыкана

Юліянская капэла (Cappella Giulia) – адзін з найстаражытнейшых літургічных хароў Базілікі Святога Пятра. Яна была заснавана ў 1513 годзе па ініцыятыве Папы Юлія II, імя якога носіць. На працягу стагоддзяў гэты калектыў застаецца важным сведкам і носьбітам багатай музычнай і літургічнай традыцыі Ватыкана.
 

26 снежня 2025, 11:51