Пошук

“Канцэрт з беднымі”. Архіўнае фота. 2024 год “Канцэрт з беднымі”. Архіўнае фота. 2024 год 

“Канцэрт з беднымі”: музыка з’яднае Папу і патрабуючых

Сёння, 6 снежня 2025 года, у прысутнасці Папы ў Зале Паўла VI адбудзецца VI “Канцэрт з беднымі”. Майкл Бубле і хор Рымскай дыяцэзіі падораць вечар прыгажосці і салідарнасці самым патрабуючым.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэтае музычнае мерапрыемства, якое ўжо стала добрай традыцыяй, зноў збярэ ў сэрцы Ватыкана тых, каго грамадства часта пакідае на ўзбочыне. З ініцыятывы Хору Рымскай дыяцэзіі і Фонду “Nova Opera” Зала Паўла VI ператворыцца ў месца сустрэчы высокага мастацтва і хрысціянскай міласэрнасці.

Патранат над падзеяй узялі на сябе Рымская дыяцэзія, Губернатарат Ватыкана і Апостальская элемазінарыя, што падкрэслівае асаблівы статус і дабрачынны характар вечара.

Мастацкую частку ўзначаліць нязменны кіраўнік Дыяцэзіяльнага хору мансеньёр Марка Фрызіна. Пад яго дырыжорскай палачкай аб’яднаюцца 200 харыстаў і 80 музыкантаў сімфанічнага аркестра “Nova Opera”, каб стварыць магутнае і ўзнёслае гучанне.

Галоўным сюрпрызам стане выступленне сусветнай зоркі – Майкла Бубле. Адзін з самых запатрабаваных галасоў сучаснай сцэны выступіць у суправаджэнні свайго бэнда, прыносячы ў Ватыкан атмасферу цеплыні і радасці.

Прысутнасць Льва XIV надасць падзеі асаблівае значэнне. Для Пантыфіка гэта яшчэ адзін спосаб выказаць сваю блізкасць да бедных, паказаць, што прыгажосць не павінна быць прывілегіяй толькі для выбраных, але дарам, даступным кожнаму.
 

06 снежня 2025, 12:30