Прэм’ер Харватыі ў Ватыкане: дыялог пра мір і супрацоўніцтва
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Леў XIV прыняў 5 снежня 2025 года на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Харватыя Андрэя Пленкавіча. Напярэдадні, 4 снежня, харвацкі палітык сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў падсакратар па адносінах з дзяржавамі мансеньёр Міхайца Блаж.
Як паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж дзяржавай і мясцовым Касцёлам. Бакі пацвердзілі намер далейшага развіцця супрацоўніцтва ў сферах, якія ўяўляюць узаемную зацікаўленасць.
У працяг размовы адбыўся абмен думкамі па міжнародных тэмах. Асаблівая ўвага была нададзена рэгіянальнаму супрацоўніцтву на Заходніх Балканах і канфлікту ва Украіне.