Макрыцкас: дзверы нашых сэрцаў павінны застацца адкрытымі
Марыя Валодзіна - Vatican News
У гаміліі архіпрэсбітэр базілікі нагадаў, што год таму Папа Францішак адчыніў Святую Браму ватыканскай базілікі, распачаўшы Святы год – час надзеі і міласэрнасці. У хуткім часе Папа Леў XIV зачыніць тую ж Святую Браму, завяршаючы Юбілей, які аб’яднаў два пантыфікаты і стаў знакам вернасці Бога свайму Касцёлу.
Па словах іерарха, закрыццё Святой Брамы не азначае канец Божай ласкі. Завяршаецца толькі асаблівы час у жыцці Касцёла, але сэрца міласэрнага Пана застаецца заўсёды адкрытым. Ён заклікаў вернікаў быць пасланцамі міру, слухачамі Сына і сведкамі святла.
Прайсці праз Святую Браму было дарам, а наша місія на будучыню заключаецца ў тым, каб самім стаць “адкрытымі брамамі” для іншых: слухаць Божае слова, вітаць бліжніх і дараваць, - нагадаў кардынал Макрыцкас.
Святая Брама Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ была адчыненая 1 студзеня 2025 года. За Юбілейны год праз яе прайшлі больш за 20 мільёнаў пілігрымаў.
Дата абраду была абраная невыпадкова. Галоўная марыйная базіліка Рыма лічыцца базілікай Божага Нараджэння, бо тут захоўваецца рэліквія Святой калыскі, у якую было пакладзена Дзіцятка Езус.