Пошук

Прэс-канферэнцыя ў Зале Друку Святога Пасада. Ілюстрацыйнае фота Прэс-канферэнцыя ў Зале Друку Святога Пасада. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Святы Пасад анансаваў дзве важныя прэс-канферэнцыі

Зала Друку Святога Пасада анансавала дзве важныя прэс-канферэнцыі: аб абароне непаўналетніх і аб V Сустрэчы народных рухаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзентацыі адбудуцца 15 і 16 кастрычніка 2025 года ў Зале Друку Святога Пасада. Абедзве будуць трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube-канале “Vatican News”.

Першая канферэнцыя пройдзе ў сераду, 15 кастрычніка 2025 года, у 12.00 і будзе прысвечана V Сустрэчы народных рухаў, запланаванай на 21-24 кастрычніка 2025 года, а таксама іх Юбілейнай пілігрымцы 25-26 кастрычніка 2025 года.

Прадстаўляць падзею будуць кардынал Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; ксёндз Маціа Ферары, каардынатар платформы EMMP (Encuentro Mundial de Movimientos Populares); і Мішлін Мвендайк Каматэ, член народных рухаў у Афрыцы.

На наступны дзень, у чацвер, 16 кастрычніка 2025 года, у 11.30, адбудзецца прэзентацыя другога "Штогадовага дакладу аб палітыцы і працэдурах Касцёла ў сферы абароны". Справаздачу падрыхтавала Папская камісія па абароне непаўналетніх.

Спікерамі выступяць арцыбіскуп Тыбо Верні, старшыня Камісіі; біскуп Луіс Мануэль Алі Эрэра, сакратар Камісіі; доктар Мод дэ Бур-Букікіа, юрыст, адказная за даклад; і прафесар Бэньям Давіт Мезмур, юрыст і член Камісіі. Таксама будзе прысутнічаць Тэрэза Морыс Кетэлькамп, дапаможны сакратар Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.
 

14 кастрычніка 2025, 10:13