Пошук

Падчас “Lectio Petri” у Ватыканскай базіліцы Падчас “Lectio Petri” у Ватыканскай базіліцы  (ANSA)

“Lectio Petri”: Касцёл, культура і мастацтва пра крызіс

У ватыканскай базіліцы адновіцца цыкл сустрэч “Lectio Petri”. Ён прысвечаны кнізе Кагэлета – старазапаветнаму тэксту пра крызіс і пошук сэнсу жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Чацвёрты сезон сустрэч “Lectio Petri”, арганізаваны Фондам “Панадворак язычнікаў” (Cortile dei Gentili) і Фондам “Fratelli tutti”, распачнецца 21 кастрычніка 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра. Сёлетняя тэма – кніга Кагэлета (Эклезіяста) – упершыню была абрана грамадскасцю праз апытанне ў сацыяльных сетках.

Кожная сустрэча будзе спалучаць духоўнае разважанне архіпрэзбітэра базілікі кардынала Маўра Гамбэці, біблійны каментар ад кардынала Джанфранка Равазі, а таксама творчы маналог запрошанага госця са свету культуры і мастацтва.

Першая сустрэча пройдзе 21 кастрычніка 2025 года і будзе прысвечана тэме часу. Яе назва – “Няма нічога новага пад сонцам”. Госцем стане журналіст Энрыка Мэнтана. 18 лістапада спявачка Наэмі выступіць з разважаннем на тэму “Марнасць марнасцей”. Цыкл працягнецца сустрэчамі 20 студзеня і 17 лютага 2026 года.
 

17 кастрычніка 2025, 11:19