Ватыкан: мадэрнізацыя асвятлення купала Базілікі Святога Пятра
Ян Глінскі
Аб гэтым паінфармавалі прадстаўнікі “Фабрыкі святога Пятра” – ватыканскай установы, якая клапоціцца аб утрыманні і добраўпарадкаванні аднайменнай базылікі.
Як паведамляецца ў камюніке, праца сканцэнтравана на пераглядзе інтэнсіўнасці асвятлення барабана вялікага купала з мэтай падкрэсліць веліч архітэктуры эпохі Адраджэння. Асвятляльныя прыборы апошняга пакалення забяспечаць больш інтэнсіўнае, адкалібраванае і добра размеркаванае святло, што дапаможа яшчэ больш падкрэсліць купал і стварыць большы візуальны эфект. Тэхнічныя работы і функцыянальныя тэставанні вядуцца таксама ноччу. Праца будзе працягвацца на працягу наступных некалькіх тыдняў.
Праект з’яўляецца часткай перыядычных работ па тэхнічным абслугоўванні, якія “Фабрыка Святога Пятра” праводзіць з мэтай захавання базілікі і паляпшэння ўспрымання яе мастацкіх збудаванняў.