Кардынал Прэвост: даверым Пантыфіка апецы Панны Марыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Давайце спынімся ў малітве разам з Марыяй, Маці Касцёла, просячы аб здароўі для Святога Айца Францішка”, - заклікаў кардынал сабраных на ватыканскай плошчы касцельных іерархаў, духавенства, кансэкраваных асоб і сотні свецкіх вернікаў. Ён заклікаў даверыць Папу Марыі, “Маці Святой Надзеі, якая дапамагае, аднаўляе і дае суцяшэнне ўсім, хто звяртаецца да Яе, просячы аб дапамозе”.
Пасля разважання над радаснымі таямніцамі Ружанца і малітвы Salve Regina кардынал прасіў Нябеснага Айца спаслаць свайго Духа, “каб Ён дапамагаў нам у нашай слабасці, і каб мы, трываючы ў веры, узрасталі ў любові і разам крочылі да мэты благаслаўлёнай надзеі”.
Ружанец аб здароўі Папы, які знаходзіцца ў шпіталі з 14 лютага з-за двухбаковага запалення лёгкіх, праводзіцца на Плошчы Святога Пятра з 24 лютага. Штодня малітву перад копіяй абраза Марыі Маці Касцёла, старажытны арыгінал якога захоўваецца ў ватыканскай базіліцы, узначальвае адзін з кардыналаў, што знаходзяцца ў Рыме.