Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Купал Базілікі Святога Пятра Купал Базілікі Святога Пятра 

Ватыкан далучыцца да “Гадзіны Зямлі”

Увечары 22 сакавіка 2025 года на шэсцьдзясят хвілін будзе выключана асвятленне купала і фасада Базілікі Святога Пятра. Такім чынам Ватыкан далучыцца да сусветнай ініцыятывы “Гадзіна Зямлі”, якую прасоўвае Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Ілюмінацыя самага знакамітага каталіцкага храма ў свеце будзе адлючана з 20.30 па 21.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Такім чынам Ватыкан, які ўжо шмат гадоў прымае ўдзел у экалагічнай акцыі, выявіць салідарнасць з усімі, каму дарагі клопат пра планету.

“Гадзіна Зямлі” (Earth Hour) праводзіцца з 2007 года. У яе рамках усе жыхары планеты і арганізацыі запрашаюцца зрабіць просты ўчынак на карысць экалогіі – выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну.

Пра важнасць малых жэстаў для аховы нашага супольнага дома Папа Францішак пісаў у 2025 годзе ў энцыкліцы “Laudato si’”. “Нельга думаць, што гэтыя намаганні і так не зменяць свет. Такія дзеянні кідаюць у грамадстве зерне дабра, якое заўсёды прыносіць плён, незалежна ад таго, што можна сцвердзіць візуальна. Яны распачынаюць ва ўлонні гэтай зямлі дабро, якое заўсёды мае тэндэнцыю да пашырэння, часам незаўважна. Больш за тое, практыка гэтых паводзін дае нам пачуццё годнасці, вядзе да дасканалай экзістэнцыянальнай глыбіні, дазваляе нам адчуць вартасць жыцця ў гэтым свеце”, - гаворыцца ў дакуменце Святога Айца.
 

22 сакавіка 2025, 10:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930