Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты

У Ватыканскіх садах асвечаны адрэстаўраваны літоўскі крыж

Літоўскі традыцыйны крыж, які стаіць у Ватыканскіх садах, быў асвечаны пасля рэстаўрацыі, праведзенай спецыялістамі Ватыканскіх музеяў. Цырымонія адбылася 3 сакавіка 2025 года пры ўдзеле прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Драўляны крыж вышынёй каля двух метраў, зроблены ў традыцыйнай літоўскай народнай тэхніцы, з’яўляецца дарам ксяндза Сымонаса Маркунаса, шматгадовага пробашча літоўскай парафіі святога Казіміра ў Аёве (ЗША).

Святар ахвяраваў і даслаў у Рым некалькі крыжоў з нагоды святкавання 600-годдзя хросту Літвы, якое адзначалася ў 1987 годзе. Тады ў Вечным горадзе праходзілі мерапрыемствы з удзелам каля дзвюх тысяч літоўцаў з дыяспары і невялікай групы духавенства з Літвы на чале з біскупам Антанасам Вайчусам. Крыжы, прывезеныя з ЗША, літоўская моладзь несла ў працэсіі падчас набажэнства Крыжовага шляху і ружанцовай малітвы за сваю Бацькаўшчыну.

Пасля ўрачыстасцей адзін з крыжоў быў перададзены арцыбіскупу Полу Марцынкусу, прастаршыні Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан, і ўсталяваны ў Ватыканскіх садах.

Напярэдадні Юбілею 2025 года крыж быў адрэстаўраваны. Цырымонія асвячэння гэтага сімвала веры і вытрываласці літоўскага народа прайшла ў рамках агульнанацыянальнай пілігрымкі католікаў Літвы ў Рым, якая адбылася з 28 лютага па 4 сакавіка. У ёй брала ўдзел афіцыйная дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Асвячэнне крыжа здзейсніў кардынал Раландас Макрыцкас, арцыпрэзбітар Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ.

 

05 сакавіка 2025, 09:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930