Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Laudate Dominum, Salmo 116 (octo vocibus et totidem instrumentibus)
Расклад Падкасты
Вокладка дапаможніка "Жыццё – заўсёды дабро" Вокладка дапаможніка "Жыццё – заўсёды дабро" 

Святы Пасад: новы інструмент для пашырэння культуры жыцця

“Жыццё – заўсёды дабро” – пад такім загалоўкам выйшаў у свет новы дапаможнік Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця. Ён прымеркаваны да трыццацігоддзя энцыклікі "Evangelium vitae", якое адзначаецца 25 сакавіка 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дапаможнік заклікае распачаць у Касцёле працэсы, накіраваныя на пашырэнне душпастырскай дзейнасці ў абарону і прасоўванне чалавечага жыцця ва ўсіх геаграфічных і культурных кантэкстах, асабліва ў час, калі чалавечая годнасць часта парушаецца.

У прадмове кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця, адзначае: "У часы вельмі сур'ёзных парушэнняў чалавечай годнасці ў многіх краінах, якія пакутуюць ад войнаў і розных формаў гвалту (асабліва ў дачыненні да жанчын, дзяцей, у тым ліку, ненароджаных, падлеткаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пажылых людзей, бедных і мігрантаў), неабходна распрацаваць сапраўднае пастырства чалавечага жыцця". Гэты падыход адпавядае прынцыпам нядаўняга дакумента Дыкастэрыі веравучэння пра чалавечую годнасць "Dignitas infinita", у якім сцвярджаецца, што кожны чалавек мае бясконцую годнасць, незалежна ад абставін, у якіх ён знаходзіцца. Таму жыццё кожнага мужчыны і кожнай жанчыны заўсёды павінна паважацца, ахоўвацца, абараняцца. Гэты прынцып павінен быць рэалізаваны ў кожнай краіне, у кожнай вёсцы, у кожным доме.

Дапаможнік стаў вынікам дыялогу з біскупамі. Па словах дапаможнага сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, біскупа Дарыа Джэрвазі, асноўнымі адрасатамі дапаможніка з’яўляюцца "біскупы, якія падчас частых візітаў ad limina неаднаразова падкрэслівалі неабходнасць захавання і прасоўвання жыцця і годнасці кожнага чалавека".

У 2024 годзе дыкастэрыя правяла вэбінар для адказных за душпастырства сям’і і жыцця ў епіскапатах усяго свету, які заклаў пачатак працэсу развіцця душпастырства чалавечага жыцця, натхнёнага дэкларацыяй "Dignitas infinita".

Для абмеркавання актуальных пытанняў, звязаных з жыццём чалавека, дапаможнік прапануе выкарыстоўваць сінадальны метад распазнання ў Святом Духу. "У духу сумеснага дыялогу мы імкнемся падтрымаць шлях кожнай дыяцэзіі, каб яна магла накіроўваць неабходныя рэсурсы на больш эфектыўную фармацыю свецкіх і павышэнне дасведчанасці новых пакаленняў аб каштоўнасці чалавечага жыцця", - адзначыў біскуп Джэрвазі.

25 сакавіка 2025, 10:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031