Святы Айцец прызначыў нунцыя пры Еўрасаюзе
Аляксандр Панчанка - Vatican News
65-гадовы іерарх філіпінскага паходжання мае багаты вопыт дыпламатычнай службы Апостальскай Сталіцы. Ён скончыў Папскую касцельную акадэмію і служыў у прадстаўніцтвах Святога Пасаду на Мадагаскары (у кампетэнцыю якога ўваходзіць таксама Паўднёвая частка Індыйскага акіяну), у Балгарыі, Албаніі, Секцыі па адносінах з дзяржавамі ў Дзяржсакратарыяце, а таксама ў Місіі Святога Пасаду пры ААН.
У 2008 годзе Ауса быў прызначаны нунцыем на Гаіці. Затым, з 2014 па 2019 год, займаў пасаду Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку. З 2019 па 2025 год быў Апостальскім нунцыем у Іспаніі і Андоры.
Пасада нунцыя пры Еўрасаюзе стала вакантнай 11 жніўня 2024 года пасля заўчаснай смерці 74-гадовага арцыбіскупа Ноэля Трэнэра, які займаў гэтую пасаду з 2022 года.