Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Статыстыка Касцёла: працягваецца рост колькасці католікаў

У ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычныя даведнікі Касцёла: Annuario Pontificio 2025 і Annuarium Statisticum Ecclesiae 2023. Апрацоўкай даных займалася Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Новы папскі штогоднік утрымлівае інфармацыю аб Каталіцкім Касцёле за 2024 год. У гэты перыяд была створана адна мітраполія, тры біскупскія кафедры былі ўзнесены да рангу мітраполій, заснавана сем новых дыяцэзій, адна дыяцэзія стала архідыяцэзіяй, а адна Апостальская адміністратура – дыяцэзіяй.

З новага Annuarium Statisticum Ecclesiae вынікае, што колькасць католікаў у свеце ў перыяд з 2022 па 2023 год вырасла на 1,15 працэнта – з 1,390 да 1,406 мільярда вернікаў. У Афрыцы колькасць католікаў павялічылася на 3,31 працэнта і ў 2023 годзе складала каля 281 мільёна чалавек. Самыя “каталіцкія” краіны Чорнага кантынента – Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Нігерыя, Уганда, Танзанія і Кенія.

47,8 працэнта католікаў Зямлі пражывае ў Амерыцы, пераважна ў Бразіліі, Аргенціне, Калумбіі і Парагваі. Колькасць ахрышчаных у гэтым рэгіёне вырасла на 0,9 працэнта.

У Азіі колькасць вернікаў павялічылася на 0,6 працэнта – тут пражывае каля 11 працэнтаў католікаў свету. Найбольш каталіцкія краіны рэгіёна – Філіпіны і Індыя.

У Еўропе католікі складаюць 20,4 працэнта ад сусветнай колькасці. Іх колькасць павялічылася на 0,2 працэнта. 90 працэнтаў католікаў кантынента пражывае ў Італіі, Польшчы і Іспаніі.

Колькасць біскупаў у свеце павялічылася з 5353 да 5430 (+1,4 працэнта). Святароў у 2023 годзе налічвалася 406 996, што на 734 чалавекі менш, чым у 2022 годзе. Пры гэтым у Афрыцы і Азіі колькасць духавенства расла (адпаведна +2,7 працэнта і +1,6 працэнта), а ў Еўропе, Акіяніі і Амерыцы скарачалася (адпаведна –1,6 працэнта, –1,0 працэнта і –0,7 працэнта).

Працягваецца рост колькасці пастаянных дыяканаў. У 2023 годзе іх было 51 433, што на 2,6 працэнта больш, чым годам раней (50 150). Найбольш пастаянных дыяканаў у Амерыцы і Еўропе (адпаведна 39 і 31 працэнт ад сусветнай колькасці).

Колькасць манахаў, якія не з’яўляюцца святарамі, і манахінь працягвае скарачацца на ўсіх кантынентах, акрамя Афрыкі. Колькасць законніц зменшылася на 1,6 працэнта (з 599 228 у 2022 годзе да 589 423 у 2023 годзе). На 1,8 працэнта скарацілася і колькасць семінарыстаў, за выключэннем Афрыкі, дзе іх стала больш на 1,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам.
 

20 сакавіка 2025, 15:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930