Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio (original version from k.156)
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors) Калонка рэдактара

Слабы голас і вучэнне ўразлівасці

Сваю аўтарскую калонку галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду прысвяціў дванаццатай гадавіне пантыфікату Папы Францішка, абранага на Пасад святога Пятра 13 сакавіка 2013 года.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дванаццатая гадавіна пантыфікату прыпадае на асаблівы момант для Папы Францішка, які ўжо амаль месяц знаходзіцца ў сваёй бальнічнай палаце на дзясятым паверсе клінікі “Джэмэлі”. Навіны, што паступаюць з апошніх медыцынскіх бюлетэняў, абнадзейваюць: прагноз палепшыўся, і ёсць надзея, што Папа хутка вернецца ў Ватыкан. Аднак несумненна, што перажыванні гэтых дзён робяць ягоны юбілей незвычайным.

Наступнік Пятра, хворы сярод хворых, сам пакутуе і моліцца за мір, у суправаджэнні харальнай малітвы многіх людзей па ўсім свеце. За дванаццаць гадоў ён не завяршыў ніводнай сустрэчы, катэхезы ці нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, не папрасіўшы: “Калі ласка, не забывайце маліцца за мяне”. Цяпер жа ён адчувае цяпло любові і падтрымкі – як з боку вернікаў, так і тых, хто проста жадае яму дабра.

Гэта час, які адкрывае сэрцы. Гэта момант, калі варта задумацца пра прыроду Касцёла і місію Біскупа Рыма, якая вельмі адрозніваецца ад місіі генеральнага дырэктара транснацыянальнай карпарацыі. Дванаццаць гадоў таму кардынал Берголіа, выступаючы на генеральнай кангрэгацыі перад канклавам, цытаваў Анры дэ Любака і яго словы пра “найгоршае зло”, якое можа спасцігнуць Касцёл, – “мірскую духоўнасць”.

Касцёл моцна рызыкуе, калі “верыць, што мае ўласнае святло”, разлічвае толькі на ўласныя сілы, стратэгіі, эфектыўнасць. Тады ён перастае быць mysterium lunae – адлюстраваннем святла Іншага, перастае жыць і дзейнічаць у залежнасці ад ласкі Таго, хто сказаў: “Без Мяне нічога не можаце зрабіць”.

Яшчэ раз згадваючы гэтыя словы, сёння мы з любоўю і надзеяй углядаемся ў вокны дзясятага паверха клінікі “Джэмэлі”. Мы ўдзячныя Папу Францішку за гэта вучэнне ўразлівасці, за яго ледзь чутны голас, які некалькі дзён таму далучыўся да Ружанца на Плошчы Святога Пятра. Гэты слабы голас працягвае маліцца за мір, а не вайну, за дыялог, а не гвалт, за спагаду, а не абыякавасць. Віншуем з юбілеем! Нам па-ранейшаму вельмі патрэбны Ваш голас.
 

12 сакавіка 2025, 14:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930