Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Рэкалекцыі для Рымскай курыі пройдуць у духоўнай еднасці з Папам

З 9 па 14 сакавіка 2025 года ў Ватыкане адбудуцца велікапосныя духоўныя практыкаванні для Рымскай курыі. Іх правядзе айцец Раберта Пазаліні, прапаведнік Папскага дома.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Тэма рэкалекцый – “Надзея вечнага жыцця”. Прэфектура Папскага дома паведаміла, што яны будуць адбывацца ў “духоўнай еднасці” з Францішкам, які знаходзіцца ў шпіталі клінікі “Джэмэлі”.

“У гэты Вялікі пост, які пройдзе ў Юбілейны год, мы жадаем разглядаць вечнае жыццё не як нешта, што надыдзе ў будучыні, а як ласку, якая асвятляе наша існаванне ўжо цяпер. Выпрабаванні і пакуты, што працягваюць пазначаць шлях чалавецтва – гэта толькі цень славы, якая чакае свайго выяўлення ў нас: абяцанне вечнасці, да якой Бог паклікаў нас ад самага пачатку”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.
 

04 сакавіка 2025, 14:56