Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Палесцінскія бежанцы ў Газе пасля апошніх ізраільскіх бамбардзіровак Палесцінскія бежанцы ў Газе пасля апошніх ізраільскіх бамбардзіровак  (AFP or licensors) Калонка рэдактара

Раззбраенне і новы імпульс для дыпламатыі

У той час як свет паскарае гонку пераўзбраення, Папа Францішак з бальнічнай палаты зноў уздымае голас супраць вайны, - піша праграмны дырэктар СМІ Святога Пасада.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Марыя Валодзіна - Vatican News

Яго словы лаканічныя, але асабліва значныя ў час, калі на Блізкім Усходзе зноў разгараюцца баявыя дзеянні: Ізраіль наносіць удары па Газе. З шпіталя Папа яшчэ ясней бачыць абсурднасць вайны.

У лісце да галоўнага рэдактара “Corriere della Sera” Пантыфік зноў уздымае свой голас, падобна Яну Хрысціцелю, які кліча ў пустыні. Ён падкрэслівае абсурднасць вайны, якая знішчае людзей і навакольнае асяроддзе.

Пакуль свет, уключаючы Еўропу, спяшаецца пераўзброіцца і гатовы ўкласці велізарныя сродкі ў новыя арсеналы, якія ўжо і так перапоўненыя боепрыпасамі, здольнымі дзесяць разоў знішчыць усё чалавецтва, пераемнік Пятра, нягледзячы на хваробу, указваць нам шлях да спынення гонкі насустрач Трэцяй сусветнай вайне. Ён заклікае нас спачатку раззброіць нашу мову і розумы. Ён просіць нас раззброіць Зямлю.

У сучасным свеце, дзе нават падчас перамоў і сустрэч на вышэйшым узроўні, пераважаюць скажэнні, дэманізацыя суперніка, палярызацыя і падробленыя навіны, Францішак заклікае да разважання, ураўнаважанасці, разумення складанай рэчаіснасці. Ён нагадвае пра важнасць дыпламатыі і неабходнасць умацаваць міжнародныя арганізацыі, вярнуць ім сапраўдную моц і аўтарытэт.

Кардынал-Дзяржсакратар П'етра Паралін таксама прытрымліваецца думкі, што пераўзбраенне не дае гарантыі міру, а толькі набліжае магчымасць выкарыстання зброі. "Той, хто вырашае пераўзброіцца, рана ці позна павінен сутыкнуцца з рэальнасцю, што зброя, якім бы стрымліваючым фактарам яна не здавалася, прызначана для выкарыстання. Мы павінны на міжнародным узроўні настойваць на ўсеагульным і кантраляваным раззбраенні. Гэтая ідэя была ў цэнтры палітыкі Святога Пасада з часоў Першай сусветнай вайны”, - сказаў кардынал Паралін у кулуарах мерапрыемства, арганізаванага пасольствам Марока з нагоды Рамадана. “Нельга быць задаволеным кірункам, у якім мы ідзем, дзе, наадварот, назіраецца гонка ўзбраенняў", - дадаў Дзяржсакратар.

18 сакавіка 2025, 10:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930