Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'етра Паралін на пасяджэнні COMECE Кардынал П'етра Паралін на пасяджэнні COMECE  (foto © Comece)

Паралін біскупам ЕС: наш абавязак – быць з украінскім народам

“Клопат пра дабро ўласнай краіны, пра дабро Еўропы не вызваляе нас ад неабходнасці думаць пра дабро ўсяго чалавецтва і працаваць дзеля інтэгральнага развіцця ўсіх”, - адзначыў кардынал П’етра Паралін.

Ян Глінскі

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы прыняў удзел у адкрыцці пленарнага пасяджэння Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), што праходзіць у італьянскім мястэчку Немі, недалёка ад Рыма. Прадстаўнікі епіскапатаў краін ЕС сабраліся разам, каб разважаць над аднаўленнем унутранага адзінства Еўропы і яе імкненнем стаць глабальным гульцом у справе падтрымання міру.

Кардынал Паралін засяродзіўся на выкліках, што стаяць перад кантынентам, згадаўшы, між іншым, расійскую агрэсію супраць Украіны і яе наступствы, неабходнасць абароны рэлігійнай свабоды і важнасць дыялогу з усімі дзеля агульнага дабра.

“Наш абавязак – стаяць побач з украінскім народам, які пацярпеў ад несправядлівай агрэсіі, (…) і заклікаць ваюючыя бакі, а таксама ўсю міжнародную супольнасць прыкласці намаганні дзеля хуткага і справядлівага ўрэгулявання”, - падкрэсліў кардынал П’етра Паралін.

“Святы Пасад, а таксама COMECE, - дадаў іерарх, - неаднаразова выразна выказваліся адносна гэтага канфлікту, заклікаючы да спынення вайны шляхам перамоў, да справядлівага і трывалага міру, да павагі міжнароднага права і да сумесных намаганняў па аднаўленні гэтай пакутнай краіны”.

Прадстаўляючы тэму супрацоўніцтва паміж Апостальскай Сталіцай і COMECE, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці закрануў пытанне прымянення Агульнага рэгламенту ЕС аб абароне даных. Гэта далікатная тэма, якая, між іншым, тычыцца свабоды веравызнання, у прыватнасці, абароны запісаў аб нараджэнні. “Адзін з абавязкаў біскупаў, - падкрэсліў іерарх, - гэта спрыянне будаўніцтву Еўропы, якая, паводле выказвання Папы Францішка, будзе “свецкай у здаровым сэнсе: дзе Бог і Цэзар паасобку, але не супрацьстаяць”.

Яшчэ адным выклікам, што стаіць перад кантынентам, кардынал Паралін назваў асэнсаванне яго палітычнай ролі ў зменлівым свеце. У прыватнасці, падыход новай адміністрацыі ЗША да знешняй палітыкі падрывае трансатлантычныя адносіны, што склаліся пасля 1945 года. Іерарх выказаў надзею, што Еўропа не паддасца “логіцы пераўзбраення”, што можа стаць “пралогам да закрытасці і новых канфліктаў”.

“Клопат пра дабро ўласнай краіны, пра дабро Еўропы не вызваляе нас ад неабходнасці думаць пра дабро ўсяго чалавецтва і працаваць дзеля інтэгральнага развіцця ўсіх”, - дадаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці.
 

28 сакавіка 2025, 08:22
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031