Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Сальваторэ Пенак'ё падчас малітвы за Папу Арцыбіскуп Сальваторэ Пенак'ё падчас малітвы за Папу  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папскія дыпламаты правялі Ружанец аб здароўі Святога Айца

Увечары 16 сакавіка 2025 года Ружанец аб здароўі Папы ўзначаліў арцыбіскуп Сальваторэ Пенак’ё, старшыня Папскай касцельнай акадэміі – навучальнай установы, у якой праходзяць падрыхтоўку будучыя ватыканскія дыпламаты.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Таксама і сёння, з гэтай плошчы, якая становіцца голасам свету, мы яднаемся з усім Божым народам у супольнай малітве аб хуткім выздараўленні Папы. Разам з настаяцелямі, навучэнцамі і выпускнікамі Папскай касцельнай акадэміі мы хочам стаць сведкамі клопату Святога Айца пра кожнага чалавека, выказваючы яго малітоўныя інтэнцыі аб міры паміж народамі, аблягчэнні пакут і адзінстве вернікаў”, - сказаў іерарх.

У малітве на Плошчы Святога Пятра прынялі ўдзел кардыналы, біскупы, святары, законніцы і законнікі, якія служаць у структурах Апостальскай Сталіцы і Рымскай дыяцэзіі, а таксама сотні свецкіх вернікаў. Ружанец прайшоў перад копіяй абраза Марыі, Маці Касцёла, старажытны арыгінал якой захоўваецца ў ватыканскай базыліцы.

На заканчэнне малітоўнай сустрэчы арцыбіскуп Пенак’ё прасіў Бога аб духоўным і цялесным здароўі для вернікаў, а Багародзіцу – аб захаванні ад зла, якое прыводзіць да смутку.

Ружанец аб выздараўленні Святога Айца праходзіць у Ватыкане з 24 лютага. Кожны вечар малітву ўзначальвае адзін з іерархаў Рымскай курыі. Яна распачынаецца а 19.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Далучыцца духоўна да прысутных на Плошчы Святога Пятра можна з любой кропкі свету дзякуючы прамой трансляцыі, якую вядуць ватыканскія СМІ.
 

17 сакавіка 2025, 11:31
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930