Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Кардынал Паралін: новая гонка ўзбраенняў вельмі небяспечная

Складаныя ваенна-палітычныя абставіны ў свеце прывялі да дэбатаў на тэму пашырэння ваеннага арсенала ў Еўропе. Святы Пасад заклікае да стрыманасці і асцерагае перад “рызыкоўнай і небяспечнай” гонкай узбраенняў.

Ян Глінскі

У інтэрв’ю для нямецкай выдавецкай групы “Bistumspresse” кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін нагадаў пра велізарны разбуральны патэнцыял сучаснай зброі і ўказаў на тое, што заканадаўчая база ўсё менш кантралюе яе выкарыстанне. Як падкрэсліў іерарх, сёння вайна выходзіць за межы ваеннага аспекту.

Прымяненне сучаснай зброі не варта разглядаць гэтак жа, як у эпоху традыцыйных узбраенняў. Таму таксама павінна быць перагледжана канцэпцыя “справядлівай вайны”. Адна справа “абараняцца ад зла, а іншая – дазволіць, каб яго логіка ўзяла над намі кантроль”.

Па словах дзяржсакратара, Апостальская Сталіца як суб’ект міжнароднага права прымяняе “дыпламатыю надзеі” і можа пераконваць толькі словамі. Бяссілле ж, якое часта пры гэтым адчуваецца, з’яўляецца “непрыемным пачуццём”, а няздольнасць спыніць войны і цярпенні выклікае “глыбокі смутак”.

Кардынал Паралін выказаў надзею, што ў вайне ва Украіне абедзве краіны знойдуць справядлівы і трывалы мір шляхам перамоваў.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы нагадаў таксама пазіцыю Святога Пасаду адносна вайны ў сектары Газа: “Не будзе магчымым ніякае іншае рашэнне, акрамя дзвюх дзяржаў: Дзяржавы Ізраіль і Дзяржавы Палесціна, з асаблівым статусам Іерусаліма, які гарантуе міжнародная супольнасць”. Як дадаў кардынал Паралін, Папа адназначна асудзіў тэракт ХАМАС. Аднак “бойня і поўнае знішчэнне, якія адбыліся ў Газе” прывялі да “сур’ёзнага крызісу міжнароднага гуманітарнага права і выклікалі шмат сур’ёзных пытанняў да абодвух бакоў”.
 

14 сакавіка 2025, 08:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930