Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (ANSA)

Арцыбіскуп Галахер распачаў візіт у Венгрыю

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі распачаў афіцыйны візіт у Венгрыю. Паездка праходзіць з 27 па 30 сакавіка 2025 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 60-годдзя з дня смерці арцыбіскупа Анджэла Рота, Апостальскага нунцыя ў Будапешце ў перыяд з 1930 па 1945 год. Ватыканскі дыпламат адышоў у вечнасць у 1965 годзе. У 1995 годзе ізраільскі інстытут "Яд Вашэм" пасмяротна надаў яму званне Праведніка народаў свету.

У гады Другой сусветнай вайны арцыбіскуп Рота актыўна выступаў супраць дэпартацыі яўрэяў і асабіста ўдзельнічаў у ратаванні пераследаваных. Ён масава выдаваў ім ватыканскія пашпарты, іншыя дакументы, фальшывыя пасведчанні аб хросце і курыраваў сетку дамоў, у якіх яўрэі маглі схавацца ад нацыстаў і венгерскіх калабарацыяністаў.

Удзелу арцыбіскупа Галахера ў цырымоніі ўшанавання памяці выбітнага нунцыя, якая пройдзе 28 сакавіка, папярэднічала яго сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам і выступленне на штогадовай канферэнцыі венгерскіх паслоў. У другой палове дня прадстаўнік Папы сустрэнецца з арцыбіскупам Эштаргом-Будапешцкім Андрашам Верэсам, старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Венгрыі, і пяццю грэка-каталіцкімі архіепіскапамі.

29 сакавіка сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі наведае супольнасць бэнэдыктынскага абацтва Святога Марціна ў горадзе Панонхальма і гімназію, якая дзейнічае пры гэтым старажытным кляштары. У нядзелю, 30 сакавіка, ён узначаліць Святую Імшу ў конкатэдральным касцёле Святога Іштвана ў Будапешце.
 

28 сакавіка 2025, 10:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031