Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegretto non troppo - Allegro molto vivace
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для вайскоўцаў. Ілюстрацыйнае фота Аўдыенцыя для вайскоўцаў. Ілюстрацыйнае фота

Юбілей узброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі пачаўся ў Ватыкане

У Рыме пачаліся мерапрыемствы з нагоды Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі – другой ініцыятывы ў рамках Святога 2025 года пасля сустрэчы журналістаў і работнікаў сферы камунікацыі, якая прайшла напрыканцы студзеня.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Раніцай 8 лютага 2025 года каля 30 тысяч вайскоўцаў і ахоўнікаў грамадскага парадку з больш чым ста краін свету пачалі здзяйсняць пілігрымку, каб прайсці праз Святую Браму ватыканскай Базілікі Святога Пятра.

У другой палове дня яны збяруцца на рымскай П’яца-дэль-Попала на канцэрце, арганізаваным Апостальскай Сталіцай у супрацоўніцтве з узброенымі сіламі Італіі. У нядзелю, 9 лютага, пілігрымы прымуць удзел у літургіі на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, цэлебрацыю якой узначаліць Папа.

Дэвіз Юбілею ўзброеных сіл, паліцыі і службаў бяспекі – Без надзеі няма міру. Самая вялікая дэлегацыя на святкаванне прыбыла з Італіі – каля 20 тысяч чалавек.

Шырока прадстаўлены таксама Іспанія, ЗША, Славакія, Славенія, Украіна, Францыя, Бразілія, Харватыя, Калумбія, Парагвай, Інданезія, Аргенціна, Швейцарыя, Аўстрыя, Літва, Бельгія, Нідэрланды, Эквадор, Ірландыя, Аўстралія, Новая Зеландыя. У ініцыятыве бяруць удзел прадстаўнікі Папскай швейцарскай гвардыі, Ватыканскай жандармерыі і Ватыканскай пажарнай службы.

Прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, падчас прэзентацыі падзеі ў Ватыкане нагадаў, што мір патрабуе не толькі слоў, але таксама і канкрэтных і эфектыўных дзеянняў па яго забеспячэнні. У гэтым сэнсе важную ролю адыгрываюць вайскоўцы і работнікі праваахоўных органаў. “Юбілей дорыць надзею і адраджае яе ў сэрцах усіх, хто працуе ў імя міру і бяспекі. Няхай ён будзе прысвечаны ўсім народам, якія жывуць ва ўмовах вайны, каб страчаная вартасць была адноўлена для ўсіх”, - пажадаў ватыканскі іерарх.
 

08 лютага 2025, 11:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930