Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Францішак з кардыналам Паралінам. Ілюстрацыйнае фота Францішак з кардыналам Паралінам. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад абвергнуў паведамленне італьянскіх СМІ адносна Папы

Зала Друку Святога Пасада выступіла з рэдкім афіцыйным абвяржэннем паведамлення, якое першапачаткова з’явілася ў італьянскіх СМІ, а потым было падхоплена іншымі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Пасад рашуча абверг інфармацыю пра сустрэчу Папы з кардыналамі П'етра Паралінам і Джанфранка Гірландам, якая нібыта адбылася ў клініцы Джэмэлі.

Паведамленне пра такую сустрэчу, якая, па меркаванні журналістаў, магла быць звязана з падрыхтоўкай дакументаў аб магчымай адстаўцы Пантыфіка, першапачаткова з'явілася на дзяржаўным тэлеканале RAI News 24, але пазней было выдалена.

Францішак знаходзіцца ў рымскай клініцы Джэмэлі, дзе праходзіць лячэнне. Кардынал Паралін займае пасаду дзяржаўнага сакратара, а кардынал Гірланда, езуіт, з'яўляецца адным з вядучых экспертаў па пытаннях касцельнага права.
 

22 лютага 2025, 11:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031