Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Valse des fleurs. Tempo di Valse
Расклад Падкасты
Маці Тэрэза з Калькуты Маці Тэрэза з Калькуты  

Успамін Маці Тэрэзы ўнесены ў Рымскі каляндар

5 верасня – дзень смерці Маці Тэрэзы з Калькуты – унесены ў Агульны рымскі каляндар як неабавязковы літургічны ўспамін. Святы Пасад паведаміў пра гэта рашэнне Францішка 11 лютага 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Маці Тэрэза, якая прысвяціла жыццё служэнню самым бедным, была кананізавана Францішкам 4 верасня 2016 года. У дэкрэце Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў адзначаецца, што яна застаецца “крыніцай надзеі для многіх людзей, якія шукаюць суцяшэння, пакутуючы целам і духам". Святая Тэрэза з Калькуты стала ўвасабленнем прынцыпу евангельскага служэння: “Хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою" (Мк 10, 43).

У дэкрэце паведамляецца, што ўспамін Маці Тэрэзы будзе ўключаны ва ўсе літургічныя календары і кнігі. Пераклады літургічных тэкстаў павінны быць зацверджаны ватыканскай дыкастэрыяй і апублікаваны біскупскімі канферэнцыямі.

Маці Тэрэза нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў Скоп'е. У 1929 годзе пачала сваю місію ў Калькуце. Заснавала Кангрэгацыю місіянерак міласэрнасці, якая сёння налічвае больш за шэсць тысяч сясцёр і дзейнічае ў 130 краінах свету. За сваю дабрачынную працу атрымала Нобелеўскую прэмію міру ў 1979 годзе, прысвяціўшы яе бедным Індыі. Памерла ў Калькуце ў 1997 годзе. Папа Ян Павел II, з якім яе звязвала братэрскае сяброўства, беатыфікаваў Маці Тэрэзу ў 2003 годзе, а Папа Францішак, які ніколі не хаваў свайго захаплення гэтай вялікай святой, кананізаваў яе ў 2016 годзе падчас Юбілею Міласэрнасці.

11 лютага 2025, 12:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930