Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non tanto
Расклад Падкасты
Кардынал Джанфранка Равазі Кардынал Джанфранка Равазі  (@VaticanMedia)

Равазі: Пасланне да Рымлянаў – архітэктура хрысціянскай думкі

Пасланне да Рымлянаў, напісанае апосталам Паўлам паміж 55 і 57 гадамі, з’яўляецца вялікай архітэктурай хрысціянскай думкі і застаецца актуальным да сённяшняга дня, - нагадаў кардынал Джанфранка Равазі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Былы старшыня Папскай рады па культуры прыняў удзел у чарговай сустрэчы ў межах ініцыятывы Lectio Petri, якая прайшла 19 лютага 2025 года ў ватыканскай базіліцы і была прысвечана асобе апостала Паўла, у прыватнасці яго Пасланню да Рымлянаў.

У каментары для Vatican News іерарх адзначыў, што ў гэтым тэксце “ўздымаюцца фундаментальныя тэмы, якія датычацца таго, што значыць быць чалавекам, адносін з Богам, веры і ласкі”. Але таксама ў ім гаворыцца пра вельмі канкрэтныя пытанні штодзённага жыцця, напрыклад пра падаткі і сацыяльныя адносіны. “Таму гэты тэкст вельмі важны і для нашай сучаснасці”, - сказаў ён.

Адна з асноўных тэм Паслання да Рымлянаў – грэх і ідэя пра тое, што чалавек не можа збавіцца толькі праз Закон і добрыя ўчынкі, а патрабуе таксама ласкі і веры. Для апостала Паўла гаворка ішла не пра тое, каб “збавіцца”, а пра тое, каб “дазволіць быць збаўленым”. Збаўленне – “гэта вялікі дар Бога, які змывае наша зло і дазваляе стаць новымі істотамі”, - дадаў былы старшыня Папскай рады па культуры.

Суразмоўцам кардынала Равазі падчас сустрэчы ў Базіліцы святога Пятра быў італьянскі філосаф, псіхааналітык і ўніверсітэцкі выкладчык Умбэрта Галімбэрці. Ён прызнаўся, што не з’яўляецца вернікам, але найбольш цікавым у хрысціянстве лічыць уцелаўленне Бога, дзякуючы якому яно адрозніваецца “ад іншых монатэістычных рэлігій, дзе Бог не становіцца чалавекам, а застаецца абсалютнай трансцэндэнтнасцю”.

“Такім чынам, хрысціянства становіцца рэлігіяй цела, а не душы. Першыя хрысціяне не ведалі нічога пра душу. Душа – гэта паняцце Платона, якое ён вынайшаў”, - сказаў філосаф, падкрэсліваючы, што хрысціянства – гэта рэлігія ўцелаўлення і менавіта дзякуючы гэтаму паспрыяла з’яўленню вялікіх твораў мастацтва, якія ўпрыгожваюць хрысціянскія храмы.
 

20 лютага 2025, 10:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031