Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.24 in Re Minore: Allegro appassionato
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас, Апостальскі нунцый ва Украіне Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас, Апостальскі нунцый ва Украіне 

Нунцый у Кіеве: вайна ва Украіне – выклік для ўсяго чалавецтва

У трэцюю гадавіну пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне Апостальскі нунцый у Кіеве, арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас, адзначыў неабходнасць калектыўнай мабілізацыі сумлення для выкаранення прычын войнаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папскі прадстаўнік падзяліўся з ватыканскімі СМІ сваімі думкамі аб апошнім годзе вайны, звяртаючы ўвагу на лёсы канкрэтных людзей, вылучаючы ключавыя моманты і заклікаючы да міру.

Арцыбіскуп Кульбокас згадаў пра 60-гадовую ўкраінку, ніяк не звязаную з ваеннымі дзеяннямі, якая правяла тры гады ў расійскім палоне. Гэтая жанчына апавядала: “Я больш не разумела, што я зрабіла і чаго не зрабіла, што рэальнасць, а што фантазія ці ілюзія. Я ўжо не памятала, што я заяўляла, казала і падпісвала”.

“Гэта стан тысяч людзей, і да гэтага часу я асабіста не бачыў ніводнага эфектыўнага канала, які б працаваў, каб дапамагчы ім”, - падкрэсліў дыпламат, заклікаўшы да малітвы, якая застаецца адзіным сродкам у безвыходных сітуацыях.

Нунцый таксама падзяліўся радаснымі момантамі, сярод якіх згадаў вызваленне з расійскага палону двух грэка-каталіцкіх святароў – айцоў Івана Лявіцкага і Багдана Гелеты, візіт у Кіеў кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна і тэлемост са Святым Айцом, у якім узялі ўдзел каля 200 маладых украінцаў.

Арцыбіскуп Кульбокас выказаў сваё моцнае ўражанне ад таго, што, нягледзячы на вайну, важнае месца ў мясцовых СМІ займае стан здароўя Папы. “За гэтыя дні я атрымаў шмат паведамленняў салідарнасці не толькі ад католікаў і біскупаў, але і ад кіраўнікоў іншых Цэркваў і з Офіса Прэзідэнта Украіны, у якіх выказваўся шчыры клопат пра здароўе Святога Айца. Гэта мяне нават здзівіла, бо відавочна, што вайна займае думкі і прастору кожнага. Тым не менш, было хвалююча бачыць, як стан здароўя Папы кранае сэрцы дзяржаўных чыноўнікаў і душпастыраў розных канфесій”, - адзначыў ён.

Нунцый з горыччу адзначыў, што для многіх міжнародных СМІ вайна ва Украіне, прынамсі часткова, стала нечым руцінным, але знаходзячыся ў Кіеве, гэтая рэальнасць успрымаецца па-іншаму: усведамляеш пастаянны рост колькасці ахвяр, не памятаеш, калі была апошняя ноч без налёту беспілотнікаў. “А калі казаць пра Харкаў або Херсон, то гэтыя гарады пакутуюць таксама ад артылерыйскіх удараў, таму абстрэлы там больш інтэнсіўныя, чым у Кіеве”, - дадаў дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца.

Арцыбіскуп назваў яшчэ адным ключавым момантам мірную дэманстрацыю Еўрапейскага руху негвалтоўнага дзеяння (Mean), якая прайшла ў ліпені 2024 года ў Кіеве. Ён нагадаў, што гэта аб’яднанне працуе дзеля мабілізацыі грамадзянскай супольнасці, “каб пытанне вайны і міру не было пакінута выключна ў руках палітыкаў”, заклікаючы “ўсіх сур’ёзна задумацца над тым, што яны могуць зрабіць на сваіх месцах”.

Нунцый падкрэсліў, што вайна – гэта не толькі праблема Украіны, але і пагроза ўсяму свету, бо яна не толькі забірае жыцці, але і парушае сам закон, міжнароднае права і міжнароднае гуманітарнае права. Прадстаўнік Папы заўважыў, што парушэнне справядлівасці рана ці позна прыводзіць да новых і новых ахвяр.
 

24 лютага 2025, 13:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930