Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cum factus esset
Расклад Падкасты
Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса  

Касцёл адкрыты для ўсіх: кардынал Таленціна пра місію творцаў

Прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса падкрэсліў універсальнасць місіі Касцёла і ролю мастацтва ў перадачы надзеі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Юбілею дзеячаў культуры, які пройдзе ў Рыме з 15 па 18 лютага 2025 года, кардынал Таленціна адзначыў важнасць прысутнасці Касцёла ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Ён пракаментаваў відэазварот Францішка на фестывалі ў Санрэма, падкрэсліўшы паслядоўнасць пазіцыі Пантыфіка.

Свет мае патрэбу ў таленце і пакліканні мастакоў

"Тое, што Папа сказаў учора [на фестывалі ў Сан-Рэма], ён казаў і ў Венецыі на Біенале, і паўтарае паўсюль. Вялікі і шырокі свет з'яўляецца месцам для слова і абвяшчэння, і Францішак сапраўды з'яўляецца настаўнікам у абвяшчэнні хрысціянства, несучы гэтае пасланне міру, міжкультурнага суіснавання і блізкасці да тых, хто пакутуе", - падкрэсліў кардынал.

Надзея – гэта неабходны і магутны рэсурс

Паводле інфармацыі, агучанай у ватыканскай прэс-зале, у Юбілеі мастакоў возьмуць удзел больш за 10 тысяч чалавек са 100 краін пяці кантынентаў. Праграма пачнецца 15 лютага 2025 года з юбілейнай аўдыенцыі Папы, пасля чаго адбудзецца сустрэча Sharing Hope у супрацоўніцтве з Ватыканскімі музеямі і прадстаўнікамі вядучых культурных устаноў.

"Мы павінны прыслухоўвацца да таго, што розныя культуры кажуць пра надзею", - падкрэсліў кардынал Таленціна, называючы надзею "рэсурсам першай неабходнасці, а не проста нечым дадатковым". Ён таксама адзначыў важнасць пошуку новых форм перадачы духоўнай і культурнай спадчыны рэлігій праз сучаснае мастацтва.
 

13 лютага 2025, 09:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031