Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
San Gregorio Magno
Расклад Падкасты
Падчас набажэнства ў інтэнцыі Папы ў Ватыкане Падчас набажэнства ў інтэнцыі Папы ў Ватыкане  (ANSA)

Ватыкан яднаецца ў малітве за хворага Пантыфіка

Нягледзячы на дождж, тысячы людзей сабраліся ў панядзелак 24 лютага 2025 года ўвечары на Плошчы Святога Пятра, каб маліцца за Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі з сур'ёзнымі праблемамі здароўя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал-дзяржсакратар П'етра Паралін, які ўзначаліў малітоўную сустрэчу, давяраючы Папу "магутнаму заступніцтву Маці Божай", прасіў аб падтрымцы ў час выпрабавання і хваробы. Вячэрняя малітва пачалася ў 21.00 і сабрала прадстаўнікоў ватыканскіх дыкастэрый, духавенства і вернікаў.

"Дарагія браты і сёстры, у Дзеях Апосталаў гаворыцца, што Касцёл маліўся няспынна, калі Пятра кінулі ў турму (пар. Дз 12,5). На працягу двух тысяч гадоў хрысціянскі народ моліцца за Папу, калі ён знаходзіцца ў небяспецы ці хворы", - сказаў іерарх. Дзяржаўны сакратар падкрэсліў, што з моманту шпіталізацыі Францішка "інтэнсіўная малітва ўзносіцца за яго да Пана, з боку асобных вернікаў і хрысціянскіх супольнасцей па ўсім свеце", і да гэтай малітвы далучаецца таксама супольнасць работнікаў і іерархаў Рыма і Ватыкана.

Кардынал Паралін узначаліў малітву за Папу ў Ватыкане
Кардынал Паралін узначаліў малітву за Папу ў Ватыкане   (ANSA)

"Даверымся магутнаму заступніцтву Найсвяцейшай Марыі, заклікаем Яе асабліва ў малітве як Аздараўленне Хворых. Няхай Яна, клапатлівая Маці, падтрымае яго ў час хваробы і выпрабавання, дапаможа яму хутка вярнуцца да здароўя", - маліўся кардынал Паралін.

Пасля радаснай часткі Ружанца была праспявана антыфона Salve Regina і прачытана Ларэтанская літанія. На заканчэнне прагучала антыфона Oremus pro Pontifice, а кардынал Паралін, які ўзначальваў малітву, удзяліў прысутным благаслаўленне.

Тысячы вернікаў маліліся за Францішка ў Ватыкане
Тысячы вернікаў маліліся за Францішка ў Ватыкане   (ANSA)

88-гадовы Францішак ужо дванаццаты дзень знаходзіцца ў рымскай клініцы Джэмэлі. Ён пакутуе ад інфекцыі дыхальных шляхоў і лёгкіх. У нядзелю 23 лютага 2025 года ўрачы выявілі ў Францішка пачатковую стадыю нырачнай недастатковасці. Нягледзячы на некаторае паляпшэнне паказчыкаў у панядзелак, стан яго здароўя працягвае заставацца сур’ёзным.

Ружанец з'яўляецца, напэўна, самай распаўсюджанай формай каталіцкай малітвы. Звычайна гэта паслядоўнасць з малітвы Ойча наш і дзесяці Вітай, Марыя з разважаннем аб жыцці, смерці і ўваскрэсенні Езуса. Вернікі знаходзяць у гэтай малітве суцяшэнне ў цяжкія часы, а спецыяльныя пацеркі – ружанец – выкарыстоўваюцца як дапаможны сродак падчас малітвы.
 

25 лютага 2025, 10:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930