Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Кардынал Віктар Фернандэс Кардынал Віктар Фернандэс 

Кардынал Фернандэс: змена полу – гэта спроба змяніць асобу

Прэфект Дыкастэрыі веравучэння выступіў на анлайн-канферэнцыі ў Кёльнскай вышэйшай школе каталіцкай тэалогіі, дзе закрануў пытанні гендарнай тэорыі і абсалютнай годнасці кожнай чалавечай асобы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе каталіцкая інфармацыйная сетка CNA/EWTN, кардынал Віктар Фернандэс падкрэсліў, што змена полу – гэта не проста знешняя змена, але "імкненне да змены ідэнтычнасці, жаданне быць іншай асобай". Ён выказаў крытычнае стаўленне да "прэтэнзіі на ўсемагутнасць", якую дэманструе гендарная ідэалогія.

Прэфект выразна выказаў нязгоду з меркаваннем, што полавая і цялесная ідэнтычнасць можа быць прадметам радыкальных змен паводле ўласных жаданняў і патрабаванняў свабоды кожнага чалавека.

Разам з тым, кардынал заклікаў да ўважлівага разгляду выключных сітуацый, звязаных з сур'ёзнымі эмацыйнымі расстройствамі, якія робяць жыццё нясцерпным. Аднак ён рашуча выступіў супраць ідэалогій, якія імкнуцца адмаўляць рэчаіснасць, дадзеную Богам.

Падчас канферэнцыі прэфект таксама закрануў тэму дакумента Дыкастэрыі веравучэння пра чалавечую годнасць Dignitas infinita. Ён падкрэсліў, што нават бясконцы пошук не дазволіць знайсці нічога, што магло б абмежаваць, абумовіць ці адмовіць гэтую годнасць. Паводле яго слоў, "бясконцы" азначае "абсалютна безумоўны" – незалежна ад усіх абставін і ў якім бы стане ці сітуацыі не знаходзіўся чалавек.
 

18 лютага 2025, 09:53
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031