Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
58-я сесія Савета ААН па правах чалавека. Палац нацый у Жэневе 58-я сесія Савета ААН па правах чалавека. Палац нацый у Жэневе  (ANSA)

Арцыбіскуп Галахер: права на жыццё – аснова ўсіх іншых правоў

Адмена смяротнага пакарання, неабходнасць спісання даўгоў бедных краін і парушэнні правоў чалавека – на такія тэмы звярнуў увагу членаў ААН Сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер зрабіў шэраг заяў на 58-й сесіі Савета па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе 25 лютага 2025 года.

Абарона правоў чалавека

Прадстаўнік Святога Пасада адзначыў, што права на жыццё з’яўляецца асновай усіх іншых правоў чалавека і павінна абараняцца ад моманту зачацця да натуральнай смерці.

Ён падкрэсліў неабходнасць падтрымкі сям’і, мацярынства і годнасці жанчыны, а таксама гуманнага стаўлення да 125 мільёнаў вымушаных перасяленцаў і стварэння бяспечных шляхоў міграцыі.

Арцыбіскуп Галахер выказаў занепакоенасць пераследам вернікаў розных канфесій, у прыватнасці 380 мільёнаў хрысціян, і заклікаў Савет па правах чалавека змагацца з дыскрымінацыяй у дачыненні да хрысціян, юдэяў, мусульман і прадстаўнікоў іншых рэлігій.

Дыпламат заклікаў да шматбаковага падыходу да вырашэння надзённых праблем і папярэдзіў аб небяспецы ідэалагічнай каланізацыі і маніпулявання міжнароднымі дакументамі.

Спісанне даўгоў бедных краін

Другое выступленне арцыбіскупа Галахера было прысвечана тэме запазычанасці. У 2023 годзе сусветны дзяржаўны доўг дасягнуў 97 трыльёнаў долараў ЗША, за год ён павялічыўся на 5,6 трыльёнаў. Іерарх выказаў занепакоенасць тым, што многія краіны вымушаны накіроўваць больш сродкаў на пагашэнне даўгоў, чым на ахову здароўя і адукацыю. Напрыклад, у Афрыцы ў перыяд пандэміі COVID-19 на ахову здароўя выдаткоўвалася ў сярэднім 39 долараў на чалавека, у той час як на выплату працэнтаў па даўгах – 70 долараў.

Дыпламат таксама звярнуў увагу на праблему экалагічнага доўгу – нераўнамернага размеркавання экалагічнай адказнасці паміж развітымі краінамі Поўдня і менш развітымі краінамі глабальнай Поўначы.

Недапушчальнасць смяротнага пакарання

У трэцяй заяве Галахер пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Святога Пасада наконт недапушчальнасці смяротнага пакарання, паколькі яно парушае недатыкальнасць і годнасць чалавека. Ён заклікаў да ўсеагульнай адмены гэтай меры, падкрэсліваючы, што ў сучасным свеце смяротнае пакаранне не мае апраўдання і не здольнае абараніць грамадзян і аднавіць справядлівасць, а таксама выключае ўсякую надзею на прабачэнне і рэабілітацыю.

Іерарх нагадаў пра значэнне Юбілейнага года як часу даравання даўгоў і змякчэння прысудаў зняволеным, падкрэсліўшы, што "няма такога доўгу, які дазваляў бы каму-небудзь, у тым ліку і дзяржаве, патрабаваць жыцця іншага чалавека". Ён таксама падкрэсліў, што скасаванне смяротнага пакарання дазволіць пазбегнуць незваротнасці судовых памылак.

25 лютага 2025, 15:55
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930