Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Парыжскага саміту аб штучным інтэлекце Лагатып Парыжскага саміту аб штучным інтэлекце  (AFP or licensors)

Арцыбіскуп Палья: не даць тэхналогіям кіраваць чалавекам

Старшыня Папскай акадэміі жыцця прыняў удзел у Парыжскім саміце аб штучным інтэлекце. Ён заклікаў да пашырэння ўсведамлення рызыкаў, звязаных з развіццём гэтай тэхналогіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння нам вельмі неабходна пашырыць наша ўяўленне пра гэты новы рубеж, які можа радыкальна змяніць самога чалавека, бо ўжо існуюць магчымасці ствараць чалавечыя істоты паводле ўласнага жадання і нават змяняць іх геном”, – сказаў Vatican News арцыбіскуп Вінчэнца Палья.

“Іншымі словамі, штучны інтэлект павінен стаць тым рубяжом, які неабходна пэўным чынам узяць пад кантроль і кіраваць ім з боку ўсіх інстытутаў грамадства. Насамрэч, вялікая задача заключаецца ў тым, каб кіраваць тэхналогіямі, гуманізаваць іх, не дапусціць, каб тэхналогіі кіравалі чалавекам, гэта значыць не дазволіць тэхналізаваць чалавека. Для гэтага неабходна новае ўсведамленне з боку культуры і ўсіх устаноў, каб у выніку мы прыйшлі да агульных правілаў”, – падкрэсліў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп Палья заўважыў, што Еўропа ўжо зрабіла крок у бок рэгулявання, але без актыўнага ўдзелу палітыкаў і буйных тэхналагічных кампаній гэтыя правілы могуць апынуцца недастаткова эфектыўнымі.

Іерарх падкрэсліў, што Святы Пасад прасоўвае Рымскі заклік да этыкі штучнага інтэлекту, падпісаны 28 лютага 2020 года. Ён нагадаў, што гэты дакумент быў распрацаваны ў выніку супрацоўніцтва паміж Папскай акадэміяй жыцця і карпарацыяй Microsoft. На цяперашні момант да яго далучыліся IT-кампаніі IBM і Cisco, Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ФАО), прадстаўнікі розных універсітэтаў, устаноў, прыватныя асобы і лідары найбуйнейшых рэлігій свету.

“Рымскі заклік – гэта дакумент, які прасоўвае Святы Пасад, але ён належыць тым, хто яго падпісвае, бо такім чынам яны бяруць на сябе абавязацельствы”, – сказаў арцыбіскуп Палья, выказаўшы асаблівую надзею на ўклад еўрапейцаў у прасоўванне этыкі ў сферы штучнага інтэлекту.

“Еўропа, на мой погляд, з прычыны сваёй гуманістычнай традыцыі, мае вялікую адказнасць за тое, каб дапамагчы ўсяму свету – Усходу і Захаду – паставіць чалавечую асобу ў цэнтр гэтага новага, высокатэхналагічнага свету”, – дадаў старшыня Папскай акадэміі жыцця.

 

10 лютага 2025, 13:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930