Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Boléro, per orchestra
Расклад Падкасты
Нікейскі Сабор Нікейскі Сабор 

Ватыканіст пра экуменічныя акцэнты Юбілею 2025 года

Юбілейны 2025 год адзначыцца шматлікімі экуменічнымі мерапрыемствамі, у тым ліку з удзелам Папы Францішка. Падзеяй года ватыканіст агенцтва ACI Stampa Андрэа Гальярдучы называе візіт Пантыфіка ў Нікею (сёння Ізнік на паўночным захадзе Турцыі) з нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабору.

Ян Глінскі

Паводле журналіста, Папа Францішак і Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І накіруюцца ў Нікею 24 мая 2025 года, дзе прымуць удзел у святкаванні юбілею першага Сусветнага сабору. У публікацыі паведамляецца таксама пра верагоднасць першага ў гісторыі папскага візіту ў Бялград.

Гальярдучы адначасова ўказвае на экуменічныя пытанні ў вельмі балючых для Апостальскай Сталіцы канфліктах ва Украіне і ў Святой Зямлі. Напружанне ва Украіне назіраецца ад моманту надання Канстанцінопалем незалежнага статусу Праваслаўнай Царкве Украіны ў 2018 годзе, што прывяло да выхаду Маскоўскага Патрыярхату з экуменічных кантактаў пад кіраўніцтвам або сукіраваннем Канстанцінопаля.

Праваслаўны раскол, які цягнецца з 2018 года, закрануў і Афрыку, дзе ў 2021 годзе Маскоўскі патрыярхат стварыў два экзархаты для праваслаўных, якія не падтрымалі рашэнне Александрыі аб прызнанні ўкраінскай аўтакефаліі. Дадзеная сітуацыя выяўляе, як сутыкаюцца паміж сабой геапалітыка і рэлігійная палітыка, бо стварэнне экзархатаў закранае стратэгічныя інтарэсы Расіі.

Як адзначыў Гальярдучы, у 2025 годзе працягнецца таксама праца над новай рэдакцыяй Экуменічнай хартыі, якая павінна быць падпісана ў Вільні ў 2026 годзе. У межах працы над дакументам было вылучана 55 абавязкаў (раней 26), у тым ліку супольная малітва аб адзінстве. Нагадаем, у версіі 2001 года ў дакуменце гаварылася толькі пра неабходнасць “маліцца адзін за аднаго аб адзінстве хрысціян”. Над дакументам працуюць прадстаўнікі розных Цэркваў; камісію ад Каталіцкага Касцёла ўзначальвае польскі кардынал Гжэгаж Рысь.

Паводле ватыканіста, у 2025 годзе, між іншым, можна чакаць далейшага развіцця дакументаў аб прымаце і сінадальнасці ў другім і першым тысячагоддзях, распрацаваных Сумеснай міжнароднай камісіяй па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама далейшага развіцця дакумента аб разуменні першынства Біскупа Рыма, апублікаванага ў мінулым годзе.

03 студзеня 2025, 10:43
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930