Святы Пасад рыхтуецца да Сусветнага саміту па правах дзяцей
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Форум пад назвай Любім і абараняем дзяцей, які пройдзе 3 лютага 2025 года ў Апостальскім палацы, з'яўляецца ініцыятывай Папы Францішка і каардынуецца Папскім камітэтам па арганізацыі Сусветнага дня дзяцей.
"Мільёны дзяцей усё яшчэ пазбаўлены правоў, жывуць у няпэўных умовах, пакутуюць ад эксплуатацыі і злоўжыванняў, ад драматычных наступстваў войнаў", - заяўляюць арганізатары.
У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі розных арганізацый і ўстаноў. Сярод іх – былая прэзідэнт Інданезіі Мегаваці Сукарнапутры, якая ўваходзіць у склад камісіі Прэміі Заіда за чалавечае братэрства, кіраўнік Папскага камітэта па арганізацыі Сусветнага дня дзяцей айцец Энца Фартуната. Падчас яе будзе паказана відэапасланне лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2014 года Кайлаша Сацьярці.
Прэзентаця будзе трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube-канале Vatican News.