Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак з удзельнікамі ініцыятывы Scholas Occurrentes у Інданезіі Францішак з удзельнікамі ініцыятывы Scholas Occurrentes у Інданезіі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

У Ватыкане сустрэнецца моладзь з Ізраіля, Палесціны і ЗША

2-5 лютага 2025 года ў Ватыкане адбудзецца моладзевая сустрэча, арганізаваная глабальнай ініцыятывай Scholas Occurrentes у супрацоўніцтве з шэрагам універсітэтаў. Хлопцы і дзяўчаты розных канфесій абмяркуюць тэмы сэнсу і міру.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Міжрэлігійная сустрэча моладзі з Ізраіля, Палесціны і ЗША пройдзе пад назвай Сэнс сустракаецца з намі (Meaning Meets Us). Мэта мерапрыемства – адказаць на крызіс сэнсу ў свеце, пазначаным палярызацыяй і падзеламі.

Арганізатары сустрэчы – ініцыятыва Scholas Occurrentes у партнёрстве з Універсітэтам сэнсу, Іерусалімскім яўрэйскім універсітэтам, супольнасцю Middle Meets і Універсітэтам Нотр-Дам – прапануюць шырокую праграму, у рамках якой запланаваны культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы ў Ватыкане і ў розных кутках Рыма, а таксама сустрэча з Францішкам, якая адбудзецца 5 лютага 2025 года.

Маладыя людзі, якія належаць да мусульманскай, юдэйскай і хрысціянскай супольнасцей, таксама возьмуць удзел у сесіях ініцыятывы Middle Meets – прасторы для адкрытага і канструктыўнага дыялогу, заснаванай студэнтамі Іерусалімскага яўрэйскага ўніверсітэта ў адказ на атакі ХАМАС у кастрычніку 2023 года.

"У той час як акадэмічныя колы спрабуюць знайсці баланс паміж свабодай выказвання і паважлівым дыялогам, паміж цэнзурай і абаронай правоў, гэты праект нагадвае нам, што ўніверсітэт павінен быць прасторай для сумленнай і аналітычнай дыскусіі, заснаванай на ведах. Супрацоўніцтва дзвюх ініцыятыў дазваляе нам аб'яднаць інтэлект і эмоцыі, каб спрыяць шчыраму і смеламу дыялогу. Калі гэта адбываецца ва ўмовах канфлікту варожых краін, з’яўляецца пробліск надзеі на лепшую будучыню", - адзначыў прафесар Эліцур Бар-Ашэр Сігал, які ўзначальвае праект Middle Meets.

З моманту свайго заснавання ініцыятыва Scholas Occurrentes прасоўвае міжрэлігійны дыялог з дапамогай адукацыйных праектаў, такіх як 4-кіламетровы мурал, створаны падчас Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, і скульптура Шматграннае сэрца, пабудаваная ў Інданезіі з удзелам каталіцкай і мусульманскай моладзі. Пачынаючы з 2017 года Scholas Occurrentes арганізуе штогадовыя сустрэчы моладзі, якая належыць да розных канфесій. Плануецца пашырэнне гэтай ініцыятывы і яе правядзенне ў розных гарадах.

28 студзеня 2025, 12:42
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930