Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Прэзентацыя саміту па правах дзяцей у Ватыкане Прэзентацыя саміту па правах дзяцей у Ватыкане 

У Ватыкане прайшла прэзентацыя саміту па правах дзяцей

Міжнародны саміт, які адбудзецца ў Ватыкане 3 лютага 2025 года, будзе прысвечаны абароне правоў самых малых і ўразлівых членаў грамадства.

Марыя Валодзіна - Vatican News

28 студзеня 2025 года ў Зале друку Святога Пасада прайшла прэзентацыя Сусветнага саміту па правах дзяцей. Падзея, якая атрымала назву Любім і абараняем дзяцей, была абвешчана Францішкам на агульнай аўдыенцыі 20 лістапада 2024 года. У той жа дзень быў створаны і Папскі камітэт па падрыхтоўцы Сусветнага дня дзяцей.

У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел старшыня камітэта, айцец Энца Фартуната, і віцэ-старшыня Альда Каньёлі, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Святым Пасадам у арганізацыі саміту: старшыня Супольнасці святога Эгідзія Марка Імпальяца і заснавальнік сацыяльнага кааператыва Auxilium Анджэла К’яраца. Падчас прэзентацыі трансліраваўся відэазварот індыйскага актывіста і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2014 года Кайлаша Сацьярці, вядомага сваёй прыхільнасцю барацьбе са злоўжываннямі і эксплуатацыяй дзіцячай працы.

Плануецца, што ўдзельнікі саміту вызначаць новыя стратэгіі для абароны дзяцей ад голаду, няроўнасці, войнаў і злоўжыванняў, будуць спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву для забеспячэння больш бяспечнай і справядлівай будучыні для маладога пакалення. Дзесяць маленькіх прадстаўнікоў розных кантынентаў уручаць Папе Францішку пасланне ад імя мільёнаў дзяцей свету.

У мерапрыемстве прымуць удзел такія сусветна вядомыя асобы, як каралева Іарданіі Ранія, амерыканскі палітык і актывіст-эколаг Ал Гор, былая прэзідэнт Інданезіі Мегаваці Сукарнапутры, Вялікі імам Аль-Азхара шэйх Аль-Таеб, былы старшыня Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драгі, італьянскі сенатар Ліліяна Сэгрэ, старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах, пісьменніца Эдзіт Брук, старшыня Інтэрпола Ахмед Насер Аль-Раісі і іншыя.

Саміт будзе трансліравацца ў прамым эфіры ватыканскімі медыя.

28 студзеня 2025, 15:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930