Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Notturno: 1 Sicut ovis ad occisionem ductus est
Расклад Падкасты

У Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі адчынілі Святую Браму

5 студзеня 2025 года ў рымскай Базіліцы Святога Паўла па-за мурамі адчынілі Святую Браму. Урачыстасць узначаліў архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Джэймс Майкл Харві. Ён заклікаў вернікаў дзяліцца надзеяй з усім чалавецтвам.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Падзея адбылася падчас ранішняга эўхарыстычнага набажэнства. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў асаблівую важнасць радасці і надзеі, з якімі вернікі пераступаюць парог храма. “Радасць і надзея – гэта біном сённяшняй літургіі”, - сказаў кардынал Харві, дадаючы, што радасць звязана з нараджэннем Збаўцы, а надзея – з упэўненасцю ў Хрысце.

Хрысціянская надзея асабліва важная ў сучасным свеце, які пакутуе ад шматлікіх трагедый, наступстваў пандэміі, войнаў і іншых крызісаў. Спасылаючыся на словы Бэнэдыкта XVI і Папы Францішка, іерарх патлумачыў, што хрысціянская надзея – гэта не пустое слова або нявызначанае жаданне, каб усё было добра. Гэта ўпэўненасць, заснаваная на вернасці Бога сваім абяцанням. Надзея называецца тэалагічнай цнотай, таму што яна напоўнена Богам і мае Бога ў якасці гаранта. Гэта не пасіўная цнота, якая проста чакае, пакуль нешта адбудзецца, а вельмі актыўная цнота, якая дапамагае падзеям адбывацца, сказаў іерарх.

Юбілей 2025 года, як і кожны Святы год, дае вернікам магчымасць далучыцца да тысячагадовай традыцыі Касцёла: стаць пілігрымамі. Вечны горад рыхтуецца прыняць пілігрымаў з усяго свету, прапануючы ім асаблівы дар ласкі, пакаяння, навяртання і даравання грахоў. “Касцёл заклікае кожнага пілігрыма адправіцца ў духоўнае падарожжа па слядах веры і шчыра жадае, каб ён адрадзіў у сэрцы факел надзеі”, - сказаў архіпрэзбітэр папскай базілікі. Ён нагадаў, што вялікі крыж на франтоне храма, у якім захоўваецца рэліквія святога Паўла, апостала і пакутніка, мае лацінскі надпіс Spes unica (Адзіная надзея). Ён нагадвае вернікам пра перамогу Хрыста над грахом і смерцю.

Папа Францішак заклікае вернікаў не проста мець надзею, але і дзяліцца ёю з іншымі, “выпраменьваць яе, быць сейбітамі надзеі” для ўсяго чалавецтва. Гэта самы цудоўны дар, які Касцёл можа зрабіць чалавецтву, асабліва ў гэты момант гісторыі, - завяршыў гамілію кардынал Харві.

05 студзеня 2025, 11:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930