Ужо мільён пілігрымаў прайшлі праз Святую Браму ў Рыме
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Мы назіраем надзвычайны энтузіязм вернікаў з усяго свету", - адзначае арцыбіскуп Рына Фізікела, адказны за арганізацыю Святога года. Паводле яго слоў, ужо два тыдні таму колькасць пілігрымаў дасягнула паўмільёна. Іерарх падкрэслівае, што асноўная хваля пілігрымаў чакаецца падчас велікодных святкаванняў і летніх месяцаў. "Мы рыхтуемся да прыёму 32 мільёнаў вернікаў, якія пройдуць праз Святыя Брамы чатырох папскіх базілік", - дадае ён.
Між тым, італьянскія гатэльеры і турыстычныя аператары паведамляюць пра нечакана нізкі попыт на пражыванне ў Рыме ў першыя тыдні года. Некаторыя гасцініцы нават вымушаны былі зменшыць першапачаткова завышаныя цэны на пакоі падчас Святога года.
Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui