Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - "Jephtha", Oratorio in 3 atti, HWV 70, su testi di Thomas Morell, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
2023.06.11 Tutti i santi

Папа зацвердзіў шэсць дэкрэтаў Дыкастэрыі па справах кананізацыі

Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Семерара Францішак зацвердзіў шэсць дэкрэтаў аб прызнанні цуду, пакутніцкай смерці і гераічных цнотаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

27 студзеня 2025 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і даў дазвол на абвяшчэнне шасці дэкрэтаў.

Першы дэкрэт датычыць прызнання цуду, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай благаслаўлёнай Вінчэнцы Марыі Палоні, заснавальніцы Інстытута Сясцёр Міласэрнасці (1802-1855).

Два дэкрэты пацвярджаюць пакутніцкую смерць за веру (in odium fidei) Божых слугаў: Пятра да Корпа і чатырох яго паплечнікаў з Ордэна Братоў Меншых, забітых у верасні 1597 года на тэрыторыі сучаснай Джорджыі (Злучаныя Штаты Амерыкі), якая тады была часткай Фларыды, і брата Лікарыёна Мэя з Інстытута Марыстаў, забітага 27 ліпеня 1909 года ў Барселоне.

Тры апошнія дэкрэты прызнаюць гераічныя цноты Божых слугаў: Марыі Рыкарды ад Найкаштоўнейшай Крыві (1887-1966), абатысы Ордэна Найсвяцейшага Збаўцы святой Брыгіты; італьянскага святара-пустэльніка Квінціна Сікуры (1920-1968) і італьянскай свецкай верніцы Луіджыі Сінапі (1916-1978).
 

27 студзеня 2025, 13:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930