Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Святы Пасад прызначыў дэлегатаў для двух манаскіх інстытутаў

Дыкастэрыя па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця прызначыла новых папскіх дэлегатаў для двух рэлігійных інстытутаў аргенцінскага паходжання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рашэнне было прынята па выніках апостальскай візітацыі ў жаночы інстытут і ў працяг суправаджэння мужчынскага інстытута, якое ажыццяўляў кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэльё ў якасці папскага камісара.

Біскуп Хасэ Антоніа Сатуэ Уэрта, пастыр Тэруэля і Альбарасіна, прызначаны папскім дэлегатам для святарскага інстытута Instituto del Verbo Encarnado, а сястра Клара Эчартэ – папскай дэлегаткай для жаночага манаскага інстытута Servidoras del Señor y de la Virgen de Matará.

Абодва інстытуты дыяцэзіяльнага права былі заснаваны ў аргенцінскай дыяцэзіі Сан-Рафаэль, а цяпер іх галоўная рэзідэнцыя знаходзіцца ў італьянскай дыяцэзіі Велетры-Сеньі.

Згодна з паведамленнем, Дыкастэрыя мае намер працягваць суправаджаць гэтыя дзве маладыя супольнасці кансэкраванага жыцця, асабліва ў тым, што датычыць фармацыі, рэлігійнай дысцыпліны, апостальства і кіравання.

Камунікат падпісалі прэфект Дыкастэрыі, сястра Сімона Брамбіла і сакратар, айцец Аітор Хіменес Эчаве. Рашэнне было прынята ў згодзе са Святым Айцом Францішкам у межах кампетэнцыі Дыкастэрыі "прасоўваць, ажыўляць і рэгуляваць практыку евангельскіх парад у тым выглядзе, у якім яна ажыццяўляецца ў зацверджаных формах кансэкраванага жыцця".
 

11 студзеня 2025, 10:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930