Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Кардынал Артур Рошэ Кардынал Артур Рошэ 

Кардынал Рошэ: Касцёл у чаканні важных літургічных выданняў

“Вельмі важнымі і доўгачаканымі праектамі” назваў Supplementum Літургіі гадзінаў і трэцяе стандартнае выданне Рымскага мартыралога прэфект Кангрэгацыі па справах Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў.

Ян Глінскі

Кардынал Артур Рошэ прадставіў новыя выданні, якія з’яўляюцца чарговым крокам у рэалізацыі літургічнай рэформы, распачатай Другім Ватыканскім Саборам.

У інтэрв’ю для ватыканскіх СМІ іерарх адзначыў, што ў падрыхтоўцы дадатку (Supplementum) да Літургіі гадзінаў прымалі ўдзел вядомыя спецыялісты. Сам праект працягваўся некалькі дзесяцігоддзяў. Дадатак складаецца з трох частак: “Двухгадовага цыкла біблейскіх і патрыстычных чытанняў”, Lectionarium ad libitum (факультатыўных чытанняў) і Orationes super psalmos et cantica (факультатыўных малітваў да псальмаў і біблейскіх песень).

Як патлумачыў прэфект кангрэгацыі, новае выданне Літургіі гадзінаў, у адрозненні ад тыповага, прадугледжвае не гадавы, а двухгадовы цыкл чытанняў. Падборка дадатковых тэкстаў, падзеленых на адпаведныя літургічныя перыяды, прапануе чытанні не толькі Айцоў Касцёла, але таксама тэксты святых і благаслаўлёных сярэднявечча і пазнейшых часоў. Бо, як дадаў кардынал Рошэ, “малітвы да псальмаў і песень” павінны “дапамагаць тым, хто чытае псальмы, інтэрпрэтаваць іх перш за ўсё ў хрысціянскім сэнсе”.

Кажучы пра Рымскі мартыралог (Martyrologium Romanum), іерарх указаў на спецыфіку працы над гэтай літургічнай кнігай, якая патрабуе рэгулярнага абнаўлення. “Апошняе выданне было ў 2004 годзе, – адзначыў кардынал Рошэ. – За апошнія 20 гадоў не толькі павялічылася колькасць святых і благаслаўлёных, але і наша дыкастэрыя атрымала заўвагі і просьбы адносна гістарычных, геаграфічных ці прасапаграфічных тлумачэнняў, якія былі прадметам стараннага даследавання”.

Прэфект Кангрэгацыі па справах Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў перакананы, што гэтыя кнігі даюць шмат магчымасцяў для Касцёла: ад адкрыцця нанова багацця літургіі гадзінаў, да магчымасці завяршыць літургічную рэформу, распачатую Другім Ватыканскім Саборам.

03 студзеня 2025, 10:23
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930