Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - Solomon Oratorio in 3 atti HWV 67, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Падчас урачыстага адкрыцця Юбілею Свету Камунікацыі ў базіліцы Святога Яна на Латэране Падчас урачыстага адкрыцця Юбілею Свету Камунікацыі ў базіліцы Святога Яна на Латэране 

Юбілей СМІ ў Ватыкане сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў

Амаль 10 тысяч прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі сабраліся ў Ватыкане на першую маштабную падзею Юбілейнага года. Колькасць удзельнікаў перавысіла ўсе чаканні арганізатараў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Юбілей свету СМІ, які праходзіць 24-25 студзеня 2025 года ў Ватыкане, стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў. Пра гэта паведаміў прапрэфект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела.

"Усё значна перавысіла нашы чаканні. Мы рыхтаваліся прыняць каля 6 тысяч чалавек, але ў выніку іх аказалася амаль 10 тысяч", - падкрэсліў іерарх у размове з журналістамі.

Такая вялікая колькасць удзельнікаў стварыла пэўныя лагістычныя складанасці, паколькі Зала Паўла VI, дзе запланавана сустрэча з Папам Францішкам, можа змясціць толькі 7 тысяч чалавек. Аднак арганізатары знайшлі выйсце: усе змогуць удзельнічаць у сустрэчы дзякуючы ўсталяваным тэлеэкранам.

"Выбар даты правядзення Юбілею СМІ не выпадковы. Гэта не толькі супадзенне з літургічным успамінам святога Францішка Сальскага, заступніка журналістаў, які адзначаецца 24 студзеня. Мы хочам, каб журналісты самі перажылі Юбілей, каб потым яны маглі больш аўтэнтычна распавядаць пра яго іншым", - патлумачыў арцыбіскуп Фізікела.

Удзельнікі Юбілею Свету Камунікацыі на чале з Паўла Руфіні, прэфектам Дыкастэырі па камунікацыі, у пілігрымцы да Святой Брамы
Удзельнікі Юбілею Свету Камунікацыі на чале з Паўла Руфіні, прэфектам Дыкастэырі па камунікацыі, у пілігрымцы да Святой Брамы   (Vatican Media)

На фоне сусветнага крызісу традыцыйных медыя і ўзрастання ўплыву глабальных медыйных платформаў, пра што папярэджвае Папа Францішак у сваім нядаўнім пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, Юбілей свету СМІ набывае асаблівае значэнне.

Праграма Юбілею ўключае шэраг важных падзей. 24 студзеня ўвечары ўдзельнікі сабраліся ў базіліцы святога Яна на Латэране для ўдзелу ў пакаянным набажэнстве і святой Імшы, якую ўзначаліў генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Бальдасарэ Рэіна. 25 студзеня раніцай яны прайшлі праз Святую Браму ватыканскай базілікі і прамовілі Вызнанне веры ля магілы святога Пятра. Пасля сустрэчы з Папам Францішкам у Зале Паўла VI, увечары запланаваны мерапрыемствы ў розных месцах Рыма пад агульнай назвай Дыялог з горадам.

Адной з ключавых падзей стала дыскусійная панэль з удзелам лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру, філіпінскай журналісткі Марыі Рэсы і ірландскага пісьменніка і журналіста Колума Макана.

Асаблівую ўвагу прыцягнула праграма Uniting Communicators For a Shared Journey, якая рэалізуецца ў рамках Юбілею свету СМІ. У ёй бяруць удзел 150 маладых спецыялістаў па камунікацыі з больш чым 60 краін, якія імкнуцца стварыць атмасферу для пераадолення культурных і прафесійных бар'ераў і стварыць аўтэнтычны дыялог.
 

25 студзеня 2025, 10:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031