Пошук

Патаноўшчыкі і акцёры італьянскай версіі мюзікла "Бернадэта з Лурда" Патаноўшчыкі і акцёры італьянскай версіі мюзікла "Бернадэта з Лурда"  (ANSA)

1600 бяздомных запрошаны на прэм'еру мюзікла ў Ватыкане

Кардынал Конрад Краеўскі запрасіў 1600 бяздомных на перадпрэм'ерны паказ мюзікла, які адбудзецца ў Auditorium Conciliazione каля Ватыкана 15 студзеня 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мюзікл Бернадэта з Лурда, які ўжо паспяхова прайшоў у Францыі і сабраў больш за 400 тысяч гледачоў, упершыню будзе паказаны ў італьянскай версіі. Спектакль пабудаваны ў форме расследавання, заснаванага на гістарычных дакументах, і распавядае гісторыю маладой Бернадэты і яе марыйных аб'яўленняў.

Апошнія будуць першымі

"Гэта добра, што менавіта з беднымі, з якімі атаясамлівае сябе Хрыстус, мы хочам пачаць гэты вялікі Юбілей надзеі", - падкрэсліў прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.

Галоўную ролю ў італьянскай версіі мюзікла выконвае маладая спявачка Гая Дзі Фуска. "Бернадэта з Лурда стала мне вельмі блізкай, яна падобная да мяне і мае рысы характару, уласцівыя сучасным падлеткам", - падзялілася артыстка.

Гэта мюзікл для ўсіх, асабліва для моладзі

"Мая гераіня гаворыць пра важныя каштоўнасці і выбар. Гэта мюзікл для ўсіх, асабліва для маладых людзей, каб яны навучыліся адстойваць свае погляды", - падкрэслівае Гая Дзі Фуска.

Цікава, што ідэя мюзікла нарадзілася ў 2010 годзе, калі стваральнікі мюзікла пра Робіна Гуда наведалі санктуарый у Лурдзе. Пасля поспеху ў Францыі спектакль быў паказаны на Сусветных днях моладзі ў Панаме, а цяпер стане часткай культурнай праграмы Юбілейнага года.
 

14 студзеня 2025, 09:48