Пошук

Сустрэча Францішка і Байдэна ў італьянскай Пульі на саміце G7 Сустрэча Францішка і Байдэна ў італьянскай Пульі на саміце G7 

Сустрэча Байдэна з Папам адменена: надзвычайная сітуацыя ў ЗША

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў запланаваны візіт у Рым, дзе павінна была адбыцца сустрэча з Папам Францішкам, з прычыны маштабных пажараў у Каліфорніі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Надзвычайная сітуацыя ў Лос-Анджэлесе прымусіла амерыканскага прэзідэнта перагледзець свае планы на апошнія месяцы знаходжання пры ўладзе. Паводле паведамлення Белага дома, Байдэн вырашыў засяродзіцца на каардынацыі мерапрыемстваў па тушэнні пажараў.

"У такі складаны для нашых грамадзян час прэзідэнт павінен быць побач са сваім народам, - адзначаецца ў афіцыйным паведамленні Белага дома. - Зараз галоўны прыярытэт – гэта бяспека жыхароў Лос-Анджэлеса і каардынацыя дзеянняў усіх службаў".

Запланаваны на 9-12 студзеня 2025 года візіт у Рым меў важнае дыпламатычнае значэнне. Акрамя сустрэчы з Папам Францішкам, падчас якой планавалася абмеркаваць пытанні міру і бяспекі ў свеце, у праграме былі перамовы з прэзідэнтам Італіі Сэрджа Матарэлай і прэм'ер-міністрам Джорджай Мелоні.
 

09 студзеня 2025, 16:16