Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Падчас благаслаўлення фігурак Дзіцятка Езуса – Бамбінэлі на Плошчы Святога Пятра Падчас благаслаўлення фігурак Дзіцятка Езуса – Бамбінэлі на Плошчы Святога Пятра  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа благаславіць фігуркі Дзіцятка на плошчы святога Пятра ў Рыме

22 снежня 2024 года на Плошчы Святога Пятра адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне фігурак Дзіцятка Езуса – Бамбінэлі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Традыцыя бласлаўлення фігурак Дзіцятка Езуса, якая бярэ свой пачатак з 1969 года, калі Папа Павел VI упершыню благаславіў статуэткі, прынесеныя дзецьмі, працягваецца і сёлета. Урачыстасць стала неад'емнай часткай падрыхтоўкі да Нараджэння Хрыстовага для араторыяў, моладзевых груп, парафій і сем'яў Рыма.

Цэнтр Рымскіх Араторыяў арганізаваў конкурс для ўдзельнікаў, дзе кожны араторый прадставіць мастацкае палатно на тэму Сэрца Святла. Работы будуць выстаўлены на Плошчы Святога Пятра, а пераможцы атрымаюць узнагароды падчас Свята Удзячнасці 28 снежня 2024 года.

Раніцай 22 снежня 2024 года кардынал Маўра Гамбеці, арцыпрэсбітэр ватыканскай базілікі, узначаліць урачыстую эўхарыстычную цэлебрацыю. Пасля вернікі возьмуць удзел у малітве Анёл Панскі з Папам Францішкам, які блаславіць фігуркі Дзіцятка ў атмасферы свята і сапраўднай радасці.

Гэтая традыцыя выйшла далёка за межы Італіі і цяпер практыкуецца ў многіх краінах, уключаючы ЗША, Філіпіны, Англію, Ірландыю і краіны Паўднёвай Амерыкі. У сотнях супольнасцей і дыяцэзій біскупы і святары прысвячаюць адну з нядзель Адвэнту гэтай асаблівай цырымоніі, якая збірае разам сем'і, аніматараў і духавенства мясцовага Касцёла.
 

13 снежня 2024, 10:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930