Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Прафесар Венеранда Марана Прафесар Венеранда Марана  (Ufficio Stampa dell’Università di Roma Tor Vergata)

Святы Айцец прызначыў старшыню Трыбунала Дзяржавы Ватыкан

Папа Францішак прызначыў прафесара Венеранда Марана новым старшынёй Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Аб гэтым 28 снежня 2024 года паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Новы старшыня выкладае кананічнае права ў Рымскім універсітэце Тор-Вергата, дзе займае пасаду кіраўніка юрыдычнага дэпартамента. Марана супрацоўнічае з італьянскім епіскапатам і рознымі каталіцкімі навучальнымі ўстановамі, з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых публікацый на тэму касцельнага права.

У студзені 2024 года Папа прызначыў эксперта намеснікам старшыні Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. У гэтай якасці ён прымаў удзел у судовым працэсе па справе фінансавых злоўжыванняў у Ватыкане, звязаным з набыццём элітнай нерухомасці ў Лондане.

Венеранда Марана прыступіць да сваіх абавязкаў 1 студзеня 2025 года. Ён зменіць на пасадзе старшыні Трыбунала Дзяржавы Ватыкан Джузэпэ Піньятонэ, адстаўку якога Папа Францішак прыняў 11 снежня ў сувязі з дасягненнем ім узроставага абмежавання, устаноўленага для службовых асоб ватыканскай судовай сістэмы.
 

28 снежня 2024, 14:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930