Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі

Прапаведнік Папскага дому: пачуць і прыняць Божае слова

Прапаведнік Папскага дому паразважаў пра другую нядзелю Адвэнту і ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця, заклікаючы ўсіх хрысціян, па прыкладу Марыі, пачуць і прыняць Слова Божае.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У другую нядзелю Адвэнту адзначаецца ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі. Гэта вельмі важная падзея ў духоўным жыцці вернікаў, таму што ў Марыі мы бачым прыклад адкрытасці да дыялогу з Богам і здольнасці выконваць Яго волю, - нагадаў айцец Рабэрта Пазаліні.

Капуцын нагадаў, што Марыя пазбаўлена першароднага граху і яго наступстваў. Як кажа Кніга Быцця, сур'ёзным следствам граху з'яўляецца тое, што чалавек баіцца Бога, аддаляецца ад Яго. Марыя не баіцца Бога. Яна гатова пачуць і прыняць Слова Божае, стаць Маці Божай і нарадзіць Сына Божага.

Разважанне айца Пазаліні на другую нядзелю Адвэнта

Тое, што перажыла Марыя, з'яўляецца ўнікальным досведам, але і мы, хрысціяне, праз хрост сталі “святымі і беззаганнымі перад Богам”, гэта значыць здольнымі весці з Ім дыялог і выконваць Яго волю. Марыя вучыць нас таму, як гэта рабіць. Калі анёл зʼяўляецца Марыі, Яна ўступае ў дыялог: "Як гэта станецца?" Гэта сведчыць пра Яе цікаўнасць да Божай задумы. Пасля таго, як Яна зразумела веліч і прыгажосць гэтага паклікання, Яна адказвае: "Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова". “Яна дае поўную, шчаслівую, радасную згоду, і Анёл сыходзіць ад Яе”, - сказаў прапаведнік.

Марыя паказвае нам прыклад таго, як можна сказаць так голасу Бога, нават калі ён трохі палохае нас. “І ў гэты момант мы вольныя. Мы можам стаць цалкам адказнымі за наша жыццё, свабодна і творча. Пра гэта нам нагадвае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця”, - завяршыў сваё разважанне новы прапаведнік Папскага дому.

07 снежня 2024, 12:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930