Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак Папа Францішак 

Папа: вера – гэта не опіум для народа, а сустрэча і служэнне

17 снежня 2024 года, у дзень 88-годдзя Францішка, італьянскія La Repubblica і Il Corriere della Sera апублікавалі ўрыўкі з яго аўтабіяграфіі “Спадзявайся” (Spera), якая пабачыць свет 14 студзеня 2025 года ў больш чым ста краінах свету.

Марыя Валодзіна - Vatican News

На старонках аўтабіяграфіі Пантыфік распавядае пра сваё жыццё, даючы сведчанне веры і надзеі.

Дзяцінства ў шматэтнічным квартале Буэнас-Айрэса

Францішак вырас у Флорэсе – шматкультурным раёне Буйнас-Айрэса, які ён называе “шматэтнічным, шматканфесійным і шматкультурным мікракосмам”, дзе адрозненні былі нормай, а павага – асновай жыцця. Тут будучы Папа меў сяброў розных рэлігій: католікаў, яўрэяў і мусульман.

Сучасныя магдалены

Папа згадвае, як яшчэ ў дзяцінстве ў аргенцінскіх прыгарадах сутыкаўся з цёмным бокам жыцця: быў знаёмы з жанчынамі, якія займаліся прастытуцыяй. Стаўшы біскупам, падчас Імшы ён ізноў сустрэў некаторых з гэтых жанчын, якія тым часам змянілі жыццё. Адна з іх, Парота, распавяла, што пачала клапаціцца пра старых, за якімі няма каму даглядаць. Францішак назваў яе “сучаснай Магдаленай” і распавёў, што яна патэлефанавала яму з шпіталя незадоўга да смерці, каб атрымаць апошняе намашчэнне і камунію. “Мытнікі і распусніцы праходзяць перад намі ў Валадарства Божае (пар. Мц 21,31)”, - нагадаў Папа, дадаючы, што “нават цяпер, у дзень смерці жанчыны, не забывае маліцца за яе”.

Місія на перыферыі

Францішак распавядае пра сваё сяброўства з ксяндзом Хасэ дэ Паала, вядомым як айцец Пепе, які працаваў сярод бедных у прыгарадах, дзе дзяржава адсутнічала цягам сарака гадоў і дзе распаўсюджана бедства наркаманіі. Папа нагадвае, што Касцёл павінен ставіць перыферыю, дзе жывуць і сведчаць аб Евангеллі такія святары, як айцец Пепе, у цэнтр сваёй дзейнасці.

Рэлігія – не опіум для народа

Святы Айцец падкрэсліў, што рэлігія – гэта не опіум для народа, а вера, а таксама пастырскае і грамадзянскае служэнне, якія могуць змяняць жыццё людзей, нягледзячы на велізарныя цяжкасці. “Кожнае служэнне – гэта заўсёды сустрэча, і мы можам шмат чаму навучыцца ў бедных", - піша Францішак.

Візіт у Ірак і раны вайны

Папа ўзгадвае свой візіт у Ірак у сакавіку 2021 года, асабліва ў Масул, які стаў сімвалам разбурэння і нянавісці. "Адзін з найстарэйшых гарадоў свету, з багатай гісторыяй і традыцыямі, у якім існавалі розныя цывілізацыі, які быў сімвалам мірнага суіснавання розных культур: арабаў, курдаў, армян, туркменаў, хрысціян, сірыйцаў. Пасля трох гадоў акупацыі Ісламскай дзяржавай, якая зрабіла яго сваім аплотам, ён паўстаў перад маімі вачыма ў руінах”. Папа назваў разбурэнні, якія ён пабачыў з верталёта, “рэнтгенаўскім здымкам нянавісці”. Нягледзячы на цяжкасці пандэміі і пагрозы тэрактаў, Францішак адправіўся ў падарожжа, бо лічыў важным наведаць радзіму Абрагама, продка яўрэяў, хрысціян і мусульман.

Сустрэча з аяталой Аль-Сістані

Адным з самых светлых момантаў таго падарожжа стала сустрэча з айяталой Алі Аль-Сістані. Гэта была сустрэча, якую "Святы Пасад рыхтаваў дзесяцігоддзямі". Яна праходзіла ў цёплай атмасферы ў доме Аль-Сістані. Такі ветлівы жэст гасціннасці “азначае сяброўства, прыналежнасць да адной сям'і”, - напісаў Папа. Рэлігійныя лідары разам заклікалі сусветныя дзяржавы “адмовіцца ад мовы вайны і надаць перавагу розуму і мудрасці”. У якасці каштоўнага падарунка Папа захаваў словы Аль-Сістані: “Людзі альбо браты па рэлігіі, альбо роўныя па стварэнні”.

Акрамя аўтабіяграфіі Спадзявайся, пра жыццё і светапогляд Францішка можна будзе даведацца з фільма, які будзе зняты на аснове кнігі Life. Мая гісторыя ў Гісторыі, якую Папа напісаў разам з журналістам Фабіа Маркезэ Рагонам. Яна была апублікаваная ў сакавіку 2024 года выдавецтвам HaperCollins.

17 снежня 2024, 15:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930