Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак і Наджыб Мікаці Францішак і Наджыб Мікаці  (Vatican Media)

Францішак і Мікаці: надзея на ўмацаванне міру ў Ліване

Падчас аўдыенцыі ў Ватыкане абмяркоўваліся дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Ліванам, а таксама сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа Францішак правёў 13 снежня 2024 года сустрэчу з часовым прэм'ер-міністрам Ліванскай Рэспублікі Наджыбам Мікаці. Пасля гэтага ліванскі палітык размаўляў з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галагерам.

Падчас сардэчнай сустрэчы ў Дзяржаўным сакратарыяце была падкрэслена важнасць добрых дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Ліванам, а таксама значнасць унёску Каталіцкага Касцёла і хрысціянскай супольнасці ў дабрабыт краіны.

Кардынал П'етра Паралін з Наджыбам Мікаці падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце
Кардынал П'етра Паралін з Наджыбам Мікаці падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце   (Vatican Media)

Бакі абмеркавалі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Краіне кедраў, якая ўскладняецца працяглай адсутнасцю абранага прэзідэнта рэспублікі. Была выказана задаволенасць дасягнутым спыненнем агню на поўдні краіны і надзея на яго далейшае ўмацаванне.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі спадзяванне на тое, што мірнае суіснаванне розных рэлігій будзе працягваць характарызаваць ідэнтычнасць Лівана і дапаможа падтрымліваць мір на Блізкім Усходзе.
 

14 снежня 2024, 09:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031