Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ватыканская апостальская бібліятэка, заснаваная Папам Сікстам IV у XV стагоддзі Ватыканская апостальская бібліятэка, заснаваная Папам Сікстам IV у XV стагоддзі  (© 2024 Biblioteca Apostolica Vaticana)

Ватыканская бібліятэка заключыць пагадненне з Бахрэйнам

15 лістапада 2024 года Ватыканская апостальская бібліятэка і Каралеўства Бахрэйн падпішуць Мемарандум аб узаемаразуменні. Дамова прадугледжвае супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі і алічбоўцы арабскай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў ватыканскіх фондах.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пагадненне стане значным крокам у паглыбленні культурнага і навуковага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Гэты крок працягне шлях, адзначаны Дакументам аб чалавечым братэрстве, энцыклікай Fratelli tutti і апостальскім падарожжам Францішка ў Бахрэйн у 2022 годзе.

З боку Бахрэйна ў цырымоніі падпісання пагаднення прыме ўдзел Міністр па сувязях з грамадскасцю Маджэд бін Алі Аль-Нуаімі. Святы Пасад прадставіць арцыбіскуп Анджэла Вінчэнца Дзані, Архіварыўс і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла.

Мемарандум прадугледжвае супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі, каталагізацыі і захаванні арабскіх рукапісаў, якія захоўваюцца ў фондах Ватыканскай бібліятэкі. Таксама плануецца рэалізаваць сумесныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю і распаўсюджванне гэтай каштоўнай культурнай і навуковай спадчыны. У 2025 годзе плануецца рэстаўрыраваць і алічбаваць 15 рукапісаў.

Па словах прэфекта Апостальскай бібліятэкі ксяндза Маўра Мантавані, партнёрства стала “вынікам вельмі плённага і інтэнсіўнага дыялогу” паміж двума бакамі пры падтрымцы арганізацыі Сябры Ватыканскай бібліятэкі (Les Amis de la Bibliothèque Vaticane).

Міжнародны форум Бібліятэкі ў дыялогу

Падпісанне Мемарандума адбудзецца ў рамках міжнароднай сустрэчы Conservata et Perlecta Aliis Tradere. Бібліятэкі ў дыялогу, якая 14-16 лістапада 2024 года праходзіць у Ватыкане. На канферэнцыі сабраліся прадстаўнікі вядучых бібліятэк свету. Яны абмяркоўваюць шляхі захавання і распаўсюджвання сусветнай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў бібліятэках розных краін.

14 лістапада 2024, 11:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031