Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Крыж моладзі і абраз Маці Божай Salus Populi Romani падчас СДМ у Лісабоне Крыж моладзі і абраз Маці Божай Salus Populi Romani падчас СДМ у Лісабоне  (ANSA)

Папа ўзначаліць перадачу сімвалаў СДМ з Лісабона ў Сеул

24 лістапада 2024 года ў базіліцы святога Пятра адбудзецца перадача сімвалаў Сусветных дзён моладзі ад партугальскай дэлегацыі карэйскай, якая прыме эстафету СДМ 2027 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, адзначаецца 39-ы Сусветны дзень моладзі. Сёлета ён пройдзе на ўзроўні мясцовых Касцёлаў. Святы Айцец абраў яго тэмай радок з Кнігі прарока Ісаі: "Тыя, хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца” (40, 31).

Пасля заканчэння Імшы ў базіліцы святога Пятра ў прысутнасці Папы пройдзе традыцыйная перадача сімвалаў СДМ – Крыжа моладзі і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – ад партугальскай дэлегацыі карэйскай. Гэта дасць пачатак іх трохгадовай пілігрымцы да Сеула. Падарожжа мае асаблівае значэнне, паколькі будзе праходзіць пераважна ў нехрысціянскіх краінах.

У ватыканскай базіліцы будуць прысутнічаць дэлегацыя са 100 партугальскіх маладых людзей на чале з Патрыярхам Лісабона, дэлегацыя са 100 карэйскіх маладых людзей на чале з арцыбіскупам Сеула, а таксама рымская моладзь. Падчас літургіі чытанні і малітва вернікаў прагучаць на розных мовах, дары да алтара прынясуць маладыя людзі з пяці кантынентаў.
 

20 лістапада 2024, 15:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930