Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Gloria, RV 589, in Re maggiore, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Кніга ксяндза Піна Эспозіта "Папскія легаты" Кніга ксяндза Піна Эспозіта "Папскія легаты" 

Мара аб глабальным міры: Тарніелі пра папскую дыпламатыю

Пра каштоўнасць досведу ватыканскай дыпламатыі ў вырашэнні канфліктных сітуацый нагадаў Андрэа Тарніелі ў кароткай рэцэнзіі на кнігу “Папскія легаты” (I legati pontifici) італьянскага даследчыка, ксяндза Піна Эспозіта.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Апісанне дыпламатычнай спадчыны Касцёла, падрабязна выкладзенае ў гэтай кнізе, захоўвае ў сабе патэнцыял, які дагэтуль застаецца практычна нявыкарыстаным у сучасным геапалітычным кантэксце. Старажытная па часе, але надзвычайна актуальная, адшліфаваная на працягу амаль двух тысячагоддзяў, гэта спадчына дазваляе марыць пра глабальны мір”, - перакананы праграмны дырэктар СМІ Святога Пасаду.

Тарніелі заўважыў, што ў кантэксце актуальных канфліктаў ва Укране і Газе, якія пераважна разглядаюцца ў святле логікі перамогі аднаго з бакоў, слова “дыпламатыя” ператварылася амаль у пагардлівы “эўфемізм”, але яно “павінна зноў знайсці сэнс свайго існавання”.

“Як неабходна дыпламатычная крэатыўнасць! Як патрэбны нам сёння “сумленныя перамовы”, каб прыйсці да “ганаровых кампрамісаў”, кажучы словамі Папы Францішка, скіраванымі да ўладаў Люксембурга”, - падкрэсліў эксперт.

“Таму тым больш будзе карысна азірнуцца на шматгранную гісторыю папскай дыпламатыі ў пошуках альтэрнатыўных мадэляў міжнароднай палітыкі. Сорак гадоў таму дыпламатычная крэатыўнасць святога Яна Паўла II і яго пасланніка, кардынала Антоніа Саморэ, здолелі спыніць ужо непазбежную вайну паміж Аргенцінай і Чылі. Чаму немагчыма паўтарыць гэты “цуд”, які ўратаваў столькі чалавечых жыццяў, пазбавіў ад разбурэнняў, пакут столькіх сем’яў?”, - напісаў Андрэа Тарніелі.

28 лістапада 2024, 11:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930